Андрэй Міненка: даглядаць буронку патрэбна так, быццам яна твая

Сельское хозяйство

Не ўсе могуць вытрымаць такі напружаны рытм работы ў жывёлаводстве, часам без выхадных і святочных дзён.

Канешне, як гэта пакінуць каровак на волю лёсу? Яны ж есці хочуць таксама кожны дзень. «Даглядаць патрэбна буронку так, быццам яна твая», – адзначае Андрэй Міненка з аддзялення «Грачыхіна» КСУП «Імя І.П. Мележа». Мужчына ведае пра што гаворыць, бо ён неаднаразова станавіўся лепшым сярод аператараў па вырошчванню буйной рагатай жывёлы старэй шасцімесячнага ўзросту.

Прафесіі жывёлавод не здраджвае ўжо 30 гадоў. Прывык прачынацца рана і позна заканчваць паўсядзённыя клопаты. У хатняй гаспадарцы – трусы і куры. Прызнаецца, што кароў яму пакуль тут хапае – цэлых чатыры сараі. Гэтымі ўмелымі і працалюбівымі рукамі Андрэй Міхайлавіч зараз выхоўвае 530 галоў маладняку. Самая цяжкая з «падапечных» важыць 485 кг.

У Грачыхіна знаходзяцца буронкі ад 6 месяцаў, тут яны асемяняюцца, а затым адпраўляюцца на фермы ў Глінішча, Тунеўшчыну і Алексічы – там ужо дойны статак.

«Як яшчэ і добры настрой заўсёды маеце?» – пытаюся я ў субяседніка.

– Інакш нельга. Бо калі буду хадзіць надзьмуты ўвесь дзень, каровы не пазнаюць» – усміхаецца Андрэй Міненка.

Вікторыя МАРОЗ.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *