Мікола Старчанка


Радуе жыццё


Не шукай у маіх вершах
Мудрагелістых ты слоў
І сюжэтаў найвастрэйшых,
Непрадбачлівых хадоў.
Гавару пра хлеб і сонца,
Пра сябе і небыццё,
І пра тое, як бясконца
Мяне радуе жыццё.
Шчырым словам услаўляю
Я людскую дабрату,
Гневам сэрца спапяляю
Эгаізма слепату.
Штосьці чорнае я белым
Ні за што не назаву,
Хачу я, каб кожны смелым
Быў не ў думках – наяву.
Мне ў вершах выкрутасы
І завумнасці нуду
Не даруе веліч часу –
Ўпоравень я з ім іду.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *