Не кідайце вясельны букет

Образование

Сучаснае беларускае вяселле – гэта сумесь традыцый усіх краін і народаў. А якія ж родныя абрады? Якія чыста беларускія традыцыі парушаем мы сёння?

Думкамі аб гэтым падзялілася старэйшая жыхарка вёскі Стралічава Н.П. МАРОЗ.

Па традыцыі, вяселлі заканчваюцца караваем. Сёння замест яго ўсё часцей можна сустрэць бісквітны торт.
Каравай жа сімвалізуе шлюбнае шчасце, пераход ад юнацтва да дарослага жыцця. Здобная прыгожая булка – сімвал жыцця. І падаецца ён не проста як дэсерт. З караваем звязаны цэлы рытуал. У канцы вяселля да яго падыходзяць шлюбныя пары. І сваімі падарункамі выкупляюць кавалак караваю – кавалак шчасця. Яго можна аднесці дамоў і падзяліцца з тымі, каго не было на вяселлі. Частку можна засушыць як амулет-абярэг, але ні ў якім разе не выкідваць, каб не раскідаць сямейнае шчасце.

Кавалкі вясельнага караваю таксама давалі тым, каму прадстаяла доўгая дарога, а бабулі клалі засушаныя кавалкі ў кішэні школьных касцюмаў унукаў, каб абараніць іх ад задзірыстых рабят.

Напэўна, ніводнае вяселле сёння не абыходзіцца без кідання букета нявесты. Між тым, букет на самай справе сімвалізуе каханне мужа. І раскідвацца гэтым не варта. Акрамя таго, кідаць чымсьці ад сябе дазвалялася толькі на пахаванні. Нявесце кідаць нешта катэгарычна забаранялася. Яшчэ ў ХVІІ-ХІХ стагоддзях нявеста сушыла вясельны букет і клала яго ў падушку, такім чынам захоўваючы каханне мужа.

Дзяліцца можна толькі фатой. Па традыцыі яе адзявалі на галаву сведкі, і тая павінна была тройчы абярнуцца вакол сябе, што прадвызначала хуткае замужжа. Потым фату перадавалі іншым дзяўчатам. Яны паўтаралі рытуал. Пасля гэтага маці жаніха забірала фату і вешала яе ў чырвоны куток, пад ікону.

Многа сімвалічнага і ў адзенні маладых. Яно валодае станоўчай энергетыкай, таму яго трэба захоўваць. Белую сукенку мела права апранаць толькі нявеста-цнатлівіца. Калі нявеста цяжарная, той ёй трэба было апранаць сукенку чырвонага колеру, якая аберагае, ахоўвае будучае дзіця. Калі па нейкіх прычынах нявеста выбірае сукенку іншага колеру, ёй пажадана закрыць, экраніраваць будучае дзіця шырокай чырвонай стужкай або поясам, схаваным пад адзеннем.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *