Станоўчая дынаміка захавана


Напярэдадні важнай палітычнай кампаніі – выбараў дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў і ў Год якасці, аб’яўлены Прэзідэнтам нашай краіны, прыемна канстатаваць той факт, што ва ўмовах сусветнага фінансавага і эканамічнага крызісу ў прамысловасці раёна па выніках дзейнасці за першы квартал бягучага года ўдалося захаваць станоўчую дынаміку развіцця.

Так, аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі склаў 22575 мільёнаў рублёў, за адпаведны перыяд летась – 18843 мільёна рублёў, тэмп росту склаў 119,8 працэнта. З васьмі прадпрыемстваў раёна забяспечылі выкананне прагнознага паказчыка 6.  Гэта РУП “Хойніцкая фабрыка мастацкіх вырабаў” (тэмп росту 128,1%), ДРУП “Хойніцкі завод гідраапаратуры” (127,6%),  ПУП “Палескія сыры (122,8%),  КВУП ААТ “Хойніцкі камбінат бытавога абслугоўвання” (114,6), КВУП “Хойніцкі завод ЖБВ” ( 116,3%), КВУП “Хойніцкі рамонтны завод” (105,5%).

Варта адзначыць і тое, што кіраўнікі прамысловых прадпрыемстваў дакладна ўсвядомілі, што складскія запасы – гэта замарожаныя абаротныя сродкі і крэдытныя рэсурсы, якія даводзіцца атрымліваць пад высокія працэнты ў банках, і вынік нерацыянальнага выкарыстання гэтых сродкаў можа садзейнічаць адсутнасці перспектыўнага развіцця прадпрыемства ў цэлым. І як вынік,  па раёну сітуацыя мяняецца да лепшага – запасы гатовай прадукцыі на складах прадпрыемстваў маюць устойлівую тэндэнцыю да зніжэння.

Дынаміка паказчыкаў сведчыць аб тым, што за першы квартал сёлета захоўваецца і тэндэнцыя павелічэння тэмпаў росту вытворчасці спажывецкіх тавараў, гэты паказчык склаў 116,8 працэнта.  Пры прагнозе 113 працэнтаў тэмп росту вытворчасці тавараў народнага спажывання па прадпрыемству камунальнай формы ўласнасці КВУП “Хойніцкі рамонтны завод” склаў 136,4 працэнта.  Таксама перавыканалі заданне па вытворчасці спажывецкіх тавараў ДРУП “Хойніцкая фабрыка мастацкіх вырабаў” (128,1%), ПУП “Палескія сыры” (118,5%), ААТ “Хойніцкі камбінат бытавога абслугоўвання” (112,5%).

Чакаемае выкананне прагнознага паказчыка па экспарту тавараў за студзень-сакавік 2010 года складзе 3350,5 тысячы долараў ЗША, або 150 працэнтаў да аналагічнага перыяду мінулага года.

Паказчык па энергазберажэнню за студзень-люты сёлета склаў мінус 12,4 працэнта пры прагнозе мінус 12 працэнтаў.  Усе мерапрыемствы, якія запланаваны раённай праграмай па энергазберажэнню на першы квартал 2010 года, ужо рэалізаваны.

І хаця атрыманы нядрэнныя паказчыкі ў прамысловым комплесе раёна ў стартавым квартале года, аднак гэта зусім не гаворыць аб тым, што варта спыняцца на дасягнутым. Трэба працягваць работу па пошуку новых рынкаў збыту прадукцыі, а на рынку, як вядома, можа канкурыраваць толькі інавацыйная, рэсурса- і энергазберагаючая, экалагічна бяспечная вытворчасць. Для рэалізацыі прамысловай прадукцыі трэба смялей укараняць сучасныя тэхналогіі, электронныя рэсурсы.


А. ІЎКОВА,
намеснік старшыні райвыканкома.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *