Па шырокім спектры пытанняў


На прыемнай ноце пачалося пасяджэнне райвыканкома 23 красавіка. Старшыня раённага выканаўчага камітэта А.В. Бічан ўручыў Ганаровую грамату райвыканкома дырэктару ААТ “Хойнікірамбуд” Г.А. Васіленка за шматгадовую добрасумленную працу і асабісты ўклад у развіццё будаўнічай галіны раёна, пажадаў і ў далейшым прыносіць карысць роднай Хойнікшчыне, асабістага шчасця і здароўя.

Удзел ў пасяджэнні прынялі: В.В. Барысенка, намеснік старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, В.І. Дземянцей, намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта, С.У. Сітніца, намеснік начальніка аддзела па каардынацыі дзейнасці адміністрацыйных органаў і ваенна-мабілізацыйнай рабоце, У.А. Шубіч, начальнік Мазырскай мытні.

Разглядвалася пытанне аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў першым квартале 2010 года. Адзначалася, што за гэты перыяд забяспечана выкананне наступных мэтавых паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, зацверджаных рашэннем райвыканкома ад 29 снежня 2009 года №1345 “Аб прагнозе сацыяльна-эканамічнага развіцця Хойніцкага раёна на 2010 год”: па вытворчасці прадукцыі прамысловасці ў цэлым па раёну, у тым ліку па арганізацыях, падпарадкаваных мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, экспарту тавараў, сальда знешняга гандлю таварамі, рознічнаму тавараабароту, платных і бытавых паслугах, энергазберажэнню, уводу жылля, па ўдзельнай вазе запасаў гатовай прадукцыі ў сярэднямесячным аб’ёме вытворчасці, скарачэнню пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці, па аказанню платных турысцка-экскурсійных паслуг, па ўдзельнай вазе эмісіі, па стварэнню малых прадпрыемстваў, а таксама графіку ўключэння ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай маёмасці.

Прызнана недастатковай работа па выкананню наступных прагнозных паказчыкаў раёна: па вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі ў гаспадарках усіх катэгорый (прагноз 112,5%, факт – 101,7%) – упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкома; імпарту тавараў (прагноз 116,0%, факт за студзень-люты 427%) – аддзела эканомікі райвыканкома ; экспарту паслуг (прагноз 115%, факт за студзень-люты – 0%) –  аддзела эканомікі райвыканкома, аддзела архітэктуры, будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі і па праблемах катастрофы на ЧАЭС райвыканкома; па прыцягненню інвестыцый у асноўны капітал прадпрыемствамі, падпарадкаванымі гарадскім і раённым Саветам дэпутатаў, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам (прагноз 123,0%, факт – 105,1%), у тым ліку замежных інвестыцый для фінансавання інвестыцыйных праектаў, зацверджаных рашэннем Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта ад 25 сакавіка 2010 года № 339 “Аб інвестыцыйнай дзейнасці ў Гомельскай вобласці ў 2010 годзе” –  аддзела эканомікі, упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, аддзела архітэктуры, будаўніцтва, ЖКГ і па праблемах катастрофы на ЧАЭС; росту заработнай платы (заданне на студзень-люты 636,9 тыс. руб., факт 632,1 тыс. руб.) – упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, аддзела эканомікі райвыканкома, райсельгасхарчу, аддзела архітэктуры, будаўніцтва, ЖКГ і па праблемах ліквідацыі катастрофы на ЧАЭС райвыканкома; скарачэнню пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці (на 1 сакавіка прырост склаў 20,8%, або 1073 млн. руб.) – упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкома, аддзела архітэктуры, будаўніцтва, ЖКГ і па праблемах ліквідацыі катастрофы на ЧАЭС райвыканкома.

Кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый, упраўленням і аддзелам райвыканкома неабходна прыняць вычарпальныя меры да безумоўнага выканання прагнозных паказчыкаў па выніках работы за 2010 год і параметраў развіцця малых і сярэдніх гарадскіх пасяленняў, актывізаваць работу па прасоўванню тавараў і паслуг на экспарт.

Прынята да ведама інфармацыя аб выніках выканання бюджэту Хойніцкага раёна за першы квартал 2010 года. Фінансаваму аддзелу райвыканкома, сельскім выканаўчым камітэтам сумесна з інспекцыяй Міністэрства Рэспублікі Беларусь па падатках і зборах прыняць вычарпальныя меры да выканання зацверджаных ва ўстаноўленым парадку аб’ёмаў даходнай часткі раённага і сельскіх бюджэтаў, ліквідацыі запазычанасці па плацяжах у бюджэты ўсіх узроўняў, прыцягненню даходаў ад уноўствораных арганізацый і далучэнню ў гаспадарчы абарот належачай дзяржаве неэфектыўна выкарыстоўваемай маёмасці.

На пасяджэнні разгледжана пытанне “Аб стане барацьбы з карупцыяй і мерах па паляпшэнню каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў і арганізацый па пытаннях выкаранення злачынстваў і карупцыйных праяўленняў”. Вырашана сумесна з праваахоўнымі органамі не радзей аднаго разу ў паўгоддзе уносіць на разгляд райвыканкома пытанне аб прадухіленні карупцыйных злачынстваў і правапарушэнняў. Кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый раёна з усёй адказнасцю падыходзіць да падбору і расстаноўкі кадраў на пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых функцый, арганізаваць дзейсны кантроль за іх работай.


Ірына ВАСІЛЬЕВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *