Падвялі вынікі дзейнасці


У аўторак, 20 красавіка, у     поўным саставе сабраліся дэпутаты раённага Савета дэпутатаў 25 склікання для таго, каб падвесці вынікі сваёй дзейнасці. Старшыня райсавета Г.М. Рабінкіна падзякавала ўсім за актыўную жыццёвую пазіцыю пры выкананні грамадскіх абавязкаў, творчасць у вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння жыхароў Хойнікшчыны, пажадала поспехаў у працы, здароўя і шчасця.

За добрасумленную працу і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна Ганаровымі граматамі раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны: намеснік старшыні райсавета, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкома А.С. Содаль, дырэктар ПУП “Палескія сыры” Г.В. Бондар, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ДПТВ-183 С.А. Буйневіч, дырэктар Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка П.М. Кудан, дырэктар Слабажанскага дзіцячага сада-базавай школы М.І. Сянько, старшыня Судкоўскага сельскага Савета А.У. Савянок, дырэктар ТДА “Мільфей” М.В. Гапоненка.

Падзякі райсавета ўдастоены: начальнік аддзела культуры райвыканкома В.І. Баранаў, камендант інтэрната ДПТВ-183 М.І. Блішч, начальнік РЭС В.Ф. Бандарэнка, начальнік участка па вытворчасці камбікармоў РУП “Саўгас-камбінат “Зара” С.М. Вашчыла, дырэктар Глінішчанскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Г.А. Васяновіч, загадчык метадычнага кабінета аддзела адукацыі Р.Я. Кажамякіна, настаўніца Казялужскай сярэдняй школы В.В. Уласенка, начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях А.М. Протчанка, начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкома І.С. Панчанка.

Дыпломамі адзначаны пастаянныя камісіі раённага Савета. Вялікай групе дэпутатаў уручаны арыгінальныя медалі: “3а вытрымку і цярпенне”, “За ўменне і знаходлівасць”, “За рашучасць і прынцыповасць”, “За старанне і руплівасць”.


Тэкст і фота Уладзіміра СЯМЕНАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *