Паказалі высокі прафесіяналізм

Образование

На базе сярэдняй школы № 2 прайшлі семінары сацыяльных педагогаў, грамадскіх інспектараў і псіхолагаў. Удзел у іх прынялі 16 спецыялістаў устаноў адукацыі горада і раёна.

Былі абмеркаваны пытанні арганізацыі і правядзення сацыяльнага расследавання. Увазе спецыялістаў былі прапанаваны спосабы і метады збору інфармацыі аб сем’ях і дзецях, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Па тэме “Развіццё дзіцяці і сацыяльная падтрымка сям’і” разглядваліся ўзроставыя магчымасці дзяцей, узроўні работы з неспрыяльнымі сем’ямі, а таксама шведская мадэль каманднай работы спецыялістаў – супервізія.  Прапаноўваемая інфармацыя суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй і змястоўным раздатачным матэрыялам.

Пасля семінараў быў праведзены экзамен на веданне нарматыўных дакументаў па пытаннях абароны правоў дзяцей. Вынікі яго сведчаць аб высокім прафесіяналізме спецыялістаў, якія працуюць у сацыяльна-педагагічным напрамку.

Усе ўдзельнікі атрымалі тэарэтычныя веды і практычныя навыкі, якія змогуць паспяхова выкарыстоўваць у сваёй прафесійнай дзейнасці.


К. КІЗЕВА,
педагог-псіхолаг
сацыяльна-педагагічнага цэнтра.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *