Веснавыя турботы

Образование

22 красавіка адзначаўся Міжнародны Дзень Зямлі. Звычайна ў гэты дзень праводзяцца прыродаахоўныя мерапрыемствы, прыбіраецца тэррыторыя. Аднак такімі работамі ў сярэдняй школе № 3 займаюцца не толькі ў сувязі са святам. З пачаткам вясны пачалі добраўпарадкоўваць тэрыторыю.

У школе прайшлі працоўныя дэсанты. Удзел у іх прымалі вучні і настаўнікі. Таксама была праведзена акцыя “Навядзі парадак на школьным двары”.

Для раздзельнага збору смецця былі ўстаноўлены кантэйнеры.

Да веснавога прылёту птушак правялі акцыю “Дапамажы пярнатаму сябру”. Вучні ў гуртку “Умелыя рукі” змайстравалі домікі для птушак, якія былі развешаны вакол школы на дрэвах. Таксама займаліся азеляненнем класаў.

У хуткім часе каля школы з’явяцца малыя архітэктурныя формы. Каля галоўнага ўваходу плануем паставіць “Кнігу ведаў”.

Зараз распрацоўваем дызайн кветкавых клумб. У бліжэйшых планах высадзіць кустоўі бэзу, зрабіць альпійскую горку.


Л. ПІВАВАР,
намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце СШ № 3.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *