Месцам прыцягнення стаў Жлобін: «Вытокі» – смачныя, культурныя, спартыўныя

Главное

У сталіцы беларускіх сталявараў 19-20 мая было свята. Культурна-спартыўны фестываль «Вытокі. Крок да Алімпу» сабраў каля 40 тысяч гасцей у Жлобіне.

Дэлегацыя Хойніцкага раёна не прапусціла такое шыкоўнае мерапрыемства – удзельнікі прыехалі не з пустымі рукамі. Прывезлі нашу мясцовую прадукцыю – сыры, грыбочкі, вырабы з саломкі.

Крыху аб уражаннях журналіста раёнкі, якая на дзень пагрузілася ў гэту асаблівую атмасферу. Арганізатары прадугледзелі ўсё. Кожны, хто прыйшоў на плошчу Металургаў, не толькі раскрыў свой талент у конкурсах, але добра адпачыў і павесяліўся. Музыка на сцэне доўга не сціхала, дзясяткі лакацый з тэматычнымі зонамі, работамі рамеснікаў, беларускімі брэндамі прыкоўвалі ўвагу.

Міма палатак з фуд-кортам карэспандэнт не прайшла. Вельмі апетытна выглядалі шашлыкі, плоў, кукуруза! А які водар, нават не ўяўляеце! «Вытокi» – смачныя.

Самы відовішчны этап – спартыўны. Дзяўчаты і юнакі справалі сябе ў дзіцячых Алімпійскіх іграх: дзюдо, тэнісу, міні-гольфу, боксу, веласпорту, цяжкай атлетыцы. Гэта патрэбна было бачыць!

Завяршыўся фестываль «Вытокі» канцэртнай праграмай з удзелам папулярных артыстаў беларускай эстрады і яркім салютам.

Вікторыя МАРОЗ.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *