Свята, якое яднае: урачыстае святкаванне Дня Рэспублікі ў Хойніках пачалося з мітынгу на плошчы Танкістаў

Общество

Галоўнае свята краіны – Дзень Незалежнасці – 3 ліпеня святкавала ўся Беларусь.

Гэта дата, якая аб’ядноўвае людзей, бо ёсць агульная памяць пра Вялікую Айчынную вайну, пра жудасныя гады акупацыі і падзеі 1944 года, калі Чырвоная Армія вызваліла тэрыторыю рэспублікі ад фашысцкіх захопнікаў. Ёсць агульная праца дзеля таго, каб краіна займала дастойнае месца ў міжнароднай супольнасці, была ўтульнай і бяспечнай для сваіх грамадзян. І ёсць агульная рашучасць зрабіць усё магчымае, каб Беларусь заставалася незалежнай.

Усе гэтыя ідэі ляглі ў аснову мерапрыемстваў, якія прайшлі перад значнай датай і ў святочны дзень. Напярэдадні свята віншаванні атрымалі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, малалетнія вязні, тыя, хто, будучы падлеткам, працаваў у тыле, таксама набліжаючы Перамогу. На жаль, у нашым раёне іх засталося так мала.

Урачыстае святкаванне Дня Рэспублікі ў Хойніках пачалося з мітынгу на плошчы Танкістаў. Да яго ўдзельнікаў звярнуўся старшыня райвыканкама Анатолій Бандарэнка. Ён гаварыў аб мужнасці і гераізме нашых продкаў, адстаяўшых свабоду краіны, аб тым, як важна ў наш няпросты час аб’яднаць агульныя намаганні, каб зберагчы незалежнасць Беларусі.

Алена СМУСЯНОК.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *