Агітавалі паступаць ва ўстановы сельскагаспадарчага профілю

Образование

IMG_0555На гэтым тыдні ў РДК перад школьнікамі выступілі прадстаўнікі сельскагаспадарчых навучальных устаноў – дацэнт І.В. Кавалёва з Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, выкладчык А.У. Мартынаў з самай вядомай аграрнай ВНУ краіны – Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (г. Горкі), выкладчык Л.П. Журава з Рэчыцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа і выкладчык С.С. Маклак з Палескага дзяржаўнага аграрнага каледжа імя У.Ф. Міцкевіча (г. Калінкавічы).
Галоўная задача гасцей – даць як мага больш інфармацыі. Гэта яны рабілі пры дапамозе каляровых прэзентацый, відэафільмаў аб студэнцкім жыцці, буклетаў з пералікам спецыяльнасцей.
Дадатковую інфармацыю пра навучальныя ўстановы можна атрымаць на сайтах: www.baa.by, www.vsavm.by, www.rgak.by, www.pgak.by.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА. Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *