Паказалі майстэрства

Спорт

З 20 па 24 мая ў г. Славуціч (Украіна) праходзіў 19-ы адкрыты Усеўкраінскі турнір па цяжкай атлетыцы памяці герояў-чарнобыльцаў, у якім прынялі ўдзел каля 40 мацнейшых каманд з Беларусі, Расіі і Украіны.

Выхаванцы СДЮШАР г. Хойнікі дастойна прадставілі на турніры наш раён, прадэманстраваўшы сваё майстэрства, тэхнічнасць і высокі ўзровень падрыхтоўкі.

Павел Шышкін устанавіў два рэкорды турніру і заняў першае месца ў вагавой катэгорыі да 38 кг. У вагавой катэгорыі да 34 кг Іван Бажко заняў другое месца. Дастойна выступілі на турніры Захар Сульжэнка і Яўгеній Папроцкі, якія занялі чацвёртыя месцы ў сваіх вагавых катэгорыях.

Рыхтаваў каманду і ганарыцца сваімі выхаванцамі трэнер-выкладчык СДЮШАР г. Хойнікі А.Л. Шпарун.


Ірына НОВІКАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *