За права быць лепшымі

Спорт

На стадыёне гарадской гімназіі прайшло адкрытае першынство  дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы аддзела па фізічнай культуры, спорту і турызму па лёгкаатлетычнаму мнагаборству. Юнакі і дзяўчаты гарадскіх і сельскіх школ спаборнічалі за права быць лепшымі.

Сярод дзяўчат (у агульным заліку) І месца заняла каманда Паселіцкага дзіцячага сада-сярэдняй  школы, ІІ – СШ № 3, ІІІ месца – Судкоўскай школы. Сярод юнакоў лідзіравала каманда сярэдняй школы № 3, на другім месцы – Стралічаўская школа, на трэцім – Паселіцкі дзіцячы сад – СШ.

У асабістым заліку сярод дзяўчат перамогу святкавала Інга Шэвелева (Паселіцкі дзіцячы сад — сярэдняя школа), на другім месцы – Яна Лях (СШ № 3), на трэцім – Таццяна Баглей (Слабажанскі д/с – БШ). Сярод юнакоў І месца заняў Уладзімір Пузырын (Стралічаўская школа), ІІ – Улад Цішкевіч (Паселіцкі д/с – СШ), ІІІ месца – Улад Буглак (СШ № 3).

Каманды-пераможцы ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі і дыпломамі адпаведных ступеняў. За асабістую перамогу пераможцы і прызёры атрымалі медалі і дыпломы.


Вольга БЕЛАШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *