Па працэдуры пасрэдніцтва

Законнасць і парадак

З кожным годам суб’ектамі гаспадарання ўсё больш актыўна прымяняецца працэдура  пасрэдніцтва, прадугледжаная арт. 17 Гаспадарчага працэсуальнага кодэкса, якая заключаецца ва ўрэгуляванні спрэчак з дапамогай пасрэдніка – пасадавай асобы гаспадарчага суда, што садзейнічае бакам у дасягненні ўзаемавыгаднага пагаднення.

З пачатку 2010 года гаспадарчым судом Гомельскай вобласці было разгледжана 17 спраў з прымяненнем працэдуры пасрэдніцтва пры ўдзеле суб’ектаў гаспадарання г. Хойнікі і Хойніцкага раёна. Пры гэтым, у большасці выпадкаў у ходзе працэдуры быў дасягнуты станоўчы вынік, бакі змаглі вырашыць спрэчную сітуацыю не прыбягаючы да далейшага судовага разбору. Па шэрагу спраў заключаны міравыя пагадненні. Сярод найбольш актыўных удзельнікаў працэдуры пасрэдніцтва трэба адзначыць ДП “Хойніцкі камунальнік”, Хойніцкае райспажыўтаварыства.

Так, да прыкладу, па іску таварыства з абмежаванай адказнасцю “Гандлёвая кампанія “ФортеСити” г. Мінска да Хойніцкага раённага спажывецкага таварыства аб спагнанні 9938432 рублёў вытворчасць па справе была спынена ў сувязі з заключэннем бакамі міравога пагаднення.

У ходзе праведзенай працэдуры пасрэдніцтва бакі змаглі дамовіцца і скласці пагадненне, згодна з якім ісцец адмовіўся ад заяўленых іскавых патрабаванняў у поўным аб’ёме ў сувязі з аплатай.

Такім чынам, працэдура пасрэдніцтва прадставіла адказчыку дадатковы час для вышуквання грашовых сродкаў у мэтах пагашэння наяўнай запазычанасці, а таксама дазволіла яму з’эканоміць на спагнанні  істцу 50 працэнтаў расходаў па ўплачанай ім дзяржаўнай пошліне.

Акрамя таго, варта адзначыць, што пры ўрэгуляванні спрэчкі ў парадку пасрэдніцтва суд выдае істцу даведку на вяртанне з рэспубліканскага бюджэту 50 працэнтаў уплачанай пошліны, што таксама з’яўляецца неаспрэчным плюсам працэдуры.

Падводзячы вынікі вышэйсказанага, трэба звярнуць увагу суб’ектаў гаспадарання на шэраг іншых пераваг інстытута пасрэдніцтва. Гэта:

– магчымасць захаваць паміж бакамі давяральныя адносіны і працягваць дзелавое супрацоўніцтва;

– аператыўнасць – перагаворы назначаюцца на найбольш зручны для бакоў час, урэгуляванне спрэчкі магчыма пасля першых перагавораў, ёсць магчымасць абмену заключаным пагадненнем па пошце, тэлеграфе або іншай сувязі, што дазваляе бакам пазбегнуць расходаў, звязаных з яўкай у суд;

– нефармальнасць працэдуры – праходзіць у форме перагавораў “За круглым сталом”;

– магчымасць індывідуальнай размовы з пасрэднікам, што выключана пры судовым разборы;

– канфідэнцыяльнасць звестак, якія сталі вядомы пасрэдніку ў ходзе ўрэгулявання спрэчкі;

– выпрацоўка бакамі найбольш прымальнага варыянта ўрэгулявання спрэчкі шляхам заключэння пагаднення.

І, што самае галоўнае, паслугі пасрэдніка бакамі не аплачваюцца.

У гаспадарчым судзе Гомельскай вобласці маецца 5 пасрэднікаў. Пагадненне аб урэгуляванні спрэчкі ў парадку пасрэдніцтва зацвярджаецца гаспадарчым судом і выконваецца добраахвотна. У выпадку невыканання пагаднення гаспадарчы суд выдае судовы загад.


Т. БАТРАКОВА,
вядучы спецыяліст аддзела
судовай практыкі
Гомельскага Гаспадарчага суда.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *