І прадпрымальніцтва, і творчасць


Да Міжнароднага дня абароны дзяцей было прымеркавана мерапрыемства, якое адбылося 1 чэрвеня  ў Велікаборскім дзіцячым садзе-СШ імя Б.І. Сачанкі. Тут, у рамках рэалізацыі праекта ЕС/ ПРААН “Мінімізацыя вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь”, прайшоў першы кірмаш дзіцячых падзелак. На ім можна было набыць сувенірныя, швейныя, тэхнічныя і мастацкія вырабы, зробленыя рукамі вучняў школы, якія ў вольны ад вучобы час займаюцца ў гуртках пацеркапляцення, кройкі і шыцця, тэхнічнай творчасці і выпальвання па дрэву.

Гурткі, арганізаваныя на сродкі ЕС/ПРААН, дапамагаюць развіваць у дзяцей творчыя здольнасці.  На кірмашы на продаж былі выстаўлены лепшыя вырабы гурткоўцаў, якасць якіх па вартасці ацанілі жыхары вёскі, настаўнікі і арганізатары кірмашу – супрацоўнікі праекта ЕС/ПРААН з райцэнтра і вобласці.

Кірмаш стаў для рабят першым вопытам прадпрымальніцкай дзейнасці, на што і быў нацэлены  міні-праект – садзейнічаць развіццю прафарыентацыі і прадпрымальніцкай ініцыятывы сельскай моладзі.

Як адзначыў намеснік старшыні  райвыканкома В.М. Шаўчэнка, прафесійная падрыхтоўка дзяцей у школе з’яўляецца першым і важным этапам дасягнення іх будучых поспехаў у дарослым жыцці.

На кірмашы рабяты правялі майстар-клас, на якім падзяліліся  ўменнямі, навыкамі і ідэямі.
Важнай падзеяй для вучняў і настаўнікаў стала падпісанне мемарандума аб намерах паміж школай і раённым цэнтрам падтрымкі прадпрымальнікаў. У гэтым дакуменце закладзены асновы супрацоўніцтва, узаемнага інфармавання і дапамогі ў рэалізацыі прадукцыі.


Віктар КАТОК,
каардынатар праекта.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *