Дзіўная родная мова: размаўляем па-беларуску з настаўнікам Судкоўскай школы Галінай Кананевіч

Наши проекты

Раней піянерважаты, выхавальнік групы падоўжанага дня, настаўнік пачатковых класаў, а зараз Галіна Кананевіч выкладае беларускую мову і літаратуру ў Судкоўскай школе.

У дзень у гераіні максімальна бывае 8 урокаў. Не любіць ставіць вучням двойкі, падабаюцца толькі высокія балы.

1. Адшукайце, дзе тут схавалася памылка:

а) найбліжэйшы да дома прыпынак;

б) кавун смачней дыні;

в) больш складанае заданне.

2. Надбудова над будынкам, адкуль можна аглядзець наваколле, называецца…

а) пергала;

б) рызаліт;

в) бельведэр.

3. Што абазначае слоўца «анягож»?

а) няўжо (калі ўжываецца ў пытальных сказах);

б) а як жа; так; вядома (пры сцвярджэнні);

в) абодва варыянты адказу правільныя.

4. Выберыце варыянт з правільным націскам:

а) дачы́ста;

б) крапі́ва;

в) даўні́на.

5. Як называецца вялікае круглае акно на фасадах гатычных храмаў?

а) ружа;

б) партал;

в) разетка.

6. Часам на дзвярах у грамадскіх месцах вы заўважалі надпіс «К сабе». Як лічыце, ёсць тут памылка?

а) відавочна;

б) толькі так і правільна;

в) можна і «к сабе», і «да сябе».

7. Перакладзіце на беларускую мову слова «тележка»?

а) вазок;

б) цялежка;

в) кола.

8. Як называлася першая кніга Францыска Скарыны, надрукаваная ў Празе?

а) «Апостал»;

б) «Малая падарожная кніга»;

в) «Псалтыр».

9. Які з варыянтаў не адносіцца да самастойнай часціны мовы?

а) лічэбнік;

б) часціца;

в) займеннік.

10. У якім выпадку пішацца дзве літары «нн»?

а) Гліня_ы;

б) Скура_ы;

в) Стара_ы.

Правільныя адказы: 1 – б; 2 – в; 3 – в; 4 – а; 5 – а; 6 – в; 7 – а; 8 – в; 9 – б; 10 – в.

Сябры, калі вы справіліся з усімі пытаннямі – малайчыны! Калі правільна адказалі толькі на палову – вам трэба падцягнуць свае веды, але ж вы ўсё роўна малайчыны. Астатнія проста ставяць сабе «+» у карму за пройдзеную віктарыну.

Падрыхтавала Вікторыя МАРОЗ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *