Па кнопачках баянных –  у пераможцы

Культура

Ковалёва конкурсУ Ельску прайшоў ІІ рэгіянальны конкурс навучэнцаў дзіцячых школ мастацтваў «Грай, мой баян!». Удзел у ім прыняла вучаніца філіяла Хойніцкай дзіцячай школы мастацтваў у аграгарадку Стралічава Арына Кавалёва.

За сваё бліскучае выступленне вучаніца чацвёртага класа з нашага раёна атрымала Дыплом І ступені ў сярэдняй узроставай катэгорыі. Рыхтавала да конкурсу Арыну настаўніца па класу баяна А.Г. Бухалава.

Віншуем!

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *