Любімы занятак на агульную карысць

Законнасць і парадак

У прыродзе ўсё ўзаемазвязана і патрэбна. Да прыкладу, ваўкі карысныя ў тым плане, што з’яўляюцца санітарамі лесу, убіраюць слабых і хворых жывёлін. У той жа час яны прыносяць вялікую шкоду сельгаспрадпрыемствам. Прыходзяць уначы да населеных пунктаў, на фермах губяць маладняк буйной рагатай жывёлы.

Дарослы драпежнік ужывае ў год да 5 тон мяса. Не цяжка падлічыць, колькі патрэбна ежы, каб пракарміць ваўчыны статак, калі на тэрыторыі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка налічваецца 310 ваўкоў, у паляўнічых угоддзях раённай арганізацыйнай структуры РДГА “БТПР” – 34, ДЛГУ “Хойніцкі лясгас” – 17.

Адстрэлам ваўкоў у запаведніку займаюцца ў чыста навуковых мэтах. У астатніх лясных угоддзях дазволена знішчаць іх за пэўнае заахвочванне (праўда, у апошні час на гэта няма сродкаў). Да таго ж, ёсць нямала паляўнічых на ваўкоў, якім не так важна матэрыяльнае ўзнагароджанне, як занятак любімым хобі.

Сярод іх самым вопытным і ўмелым з’яўляецца Я.П. Валяваты, які зараз працуе пчаляром у КСУП “Эксбаза “Стралічава”. На рахунку яго за гады палявання каля 70 знішчаных ваўкоў. Ваўчанят Яўгеній Піліпавіч, як правіла, не забірае. Захапіўся паляўнічай справай і яго сын Ігар.

 У мінулым годзе забіў аднаго дарослага  і забраў пяць ваўчанят работнік раённай пракуратуры Сяргей Іванавіч Жмыхаў, а сёлета ў лютым застрэліў двух ваўкоў.

 Сёлета 2 ваўкі на рахунку заснавальніка і дырэктара таварыства з дадатковай адказнасцю “Аніс” г. Хойнікі А.Р. Ярмоленкі, 11 ваўчанят забраў пенсіянер У.С. Ярац (за ўсю паляўнічую дзейнасць ён забраў 120 ваўчанят), 8 – І.А. Бондар, два ваўкі забіў і забраў  8 ваўчанят работнік Хойніцкага леспрамгаса ЗАТ “Мазырлес” А.У. Харошка. У ДЛГУ “Хойніцкі лясгас” вызначыліся Я.С. Рукавец, А.М. Пахомаў і Ю.І. Жаўняк. На іх рахунку па два ваўкі, забітыя сёлета.

На здымку: С.І. Жмыхаў з паляўнічымі трафеямі.


В. ФЕШЧАНКА,
дырэктар Хойніцкай раённай
арганізацыйнай структуры
РДГА “БТПР”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *