Красуй, Стралічава!


У рабоце па навядзенню парадку на зямлі і добраўпарадкаванню прымаюць актыўны ўдзел дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Добры прыклад паказвае ў гэтай справе дэпутат Стралічаўскага сельскага Савета, выбраная сёлета на другое скліканне, Валянціна Міхайлаўна Бельская.

Зацікавіла гэтым і работнікаў сельвыканкома, які ўзначальвае, а таксама калектывы цэнтра вольнага часу, мясцовай амбулаторыі. Разам яны разбілі клумбу, вырабілі і ўсталявалі малыя архітэктурныя формы.  Толькі за чэрвень месяц з’явілася іх у аграгарадку каля дзесятка. Як, напрыклад, прыгожая альпійская горка з блакітным ручаём і драўляны конь з возам (на здымках). Каб зрабіць нешта адметнае, прагледзелі вялікую колькасць часопісаў. Працавалі талакою, матэрыялы для архітэктурных форм бралі падручныя, не патрабуючыя ўкладання вялікіх грашовых сродкаў. Затое якая краса атрымалася! Свой уклад у агульную справу ўнеслі  стараста вёскі М.І. Ткачоў, жыхар С.А. Андрэенка, работнікі рэабілітацыйнага цэнтра “Благодать”.


Алена СМУСЯНОК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *