Кіраўніцтва раёна віншуе землякоў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і работнікаў тылу з 80-годдзем з дня вызвалення Хойнікшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Главное

Паважаныя землякі, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і работнікі тылу, прыміце шчырыя віншаванні з нагоды юбілейнай важнай даты.

24 лістапада ўнесена ў гісторыю Хойніцкага раёна як светлы дзень доўгачаканага вызвалення ад фашыстаў.

80 гадоў мы жывем пад мірным небам, будуем дамы, вырошчваем ураджай, выхоўваем новыя пакаленні. З глыбокай павагай схіляем галовы перад памяццю тых, хто ваяваў на хойніцкай зямлі супраць ворага, і тых, хто працаваў у гэты час у тылу.

Мы не маем права дапусціць, каб гісторыю Вялікай Айчыннай вайны перапісвалі. Наадварот, усім нам варта берагчы імёны нашых ветэранаў, ведаць сваю гісторыю і ўтрымліваць мір.

Няхай жа гэта знамянальная дата дае нам сілы і бадзёрасць для стваральнай працы на карысць Радзімы! Каб над нашымі землямі заўсёды было мірнае неба! Моцнага здароўя вам і вашым родным, дабрабыту і асабістага шчасця!

Са святам!

Анатолій БАНДАРЭНКА, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Галіна БОНДАР, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *