Навучэнкі гімназіі Марыя Ткачэнка і Кацярына Машук сталі фіналісткамі рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка «Пасябруй са спортам!»

Культура Людзі і лёсы Образование Увлечения хойничан

гимназия

Навучэнкі гімназіі Марыя Ткачэнка і Кацярына Машук сталі фіналісткамі рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка «Пасябруй са спортам!», арганізаванага Прэзідэнцкім спартыўным клубам, Міністэрствам адукацыі, Мінгарвыканкамам і тэлеканалам «АНТ».

Трэці конкурс мастацкіх работ праходзіў сярод вучняў 1-6 класаў агульнаадукацыйных школ вясной. Рабятам прапанавалі намаляваць свой любімы від спорта. Лепшыя работы адправілі на абласны этап конкурсу. Малюнкі фіналістаў, іх было 70 чалавек, прайшлі на рэспубліканскі этап. У іх ліку работы дзвюх хайнічанак, вучаніц гімназіі г. Хойнікі – трэцякласніцы Машы Ткачэнка, якая намалявала карціну пра конны спорт, і чацвёртакласніцы Каці Машук, прысвяціўшай малюнак фігурнаму катанню. Давесці карціны да ладу дзяўчынкам дапамагала настаўніца малявання і чарчэння гімназіі В.М. Раманенка.
У канцы мая нашых дзяўчат запрасілі наўрачыстае ўзнагароджванне ў Мінск, дзе ім уручылі медалі і Дыпломы конкурсу, фірменныя сувеніры Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Каштоўным прызам для фіналістак з Хойнік сталі пуцёўкі ў Нацыянальны дзіцячы аздараўленчы лагер «Зубронак». Дарэчы, Маша Ткачэнка трапіла на дзіцячы курорт на гэтым тыдні. Каця Машук паедзе адпачыць у «Зубронак» у кастрычніку.
Варта адзначыць, што тэматычныя малюнкі ацэньваліся не прафесійнымі мастакамі, а знакамітымі беларускімі спартсменамі: біятланісткамі Дар’яй Домрачавай і Надзеждай Скардзіна, гімнасткай Іннай Жукавай, гандбалістам Сяргеем Руценка і г.д.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА. Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *