Палепшыць водазабеспячэнне


Поўным ходам ідзе рэканструкцыя вул. Савецкай горада. Адным з эпіцэнтраў работ з’яўляецца ўчастак каля будынка аптэкі. Тут трубы цеплатрасы будуць укладзены ў зямлю, ліквідуецца масток каля перакрыжавання з вул. Пралетарскай, замест якога  будзе пракладзены  тратуар. Ад лазні  № 1 намечана пракладка новай каналізацыйнай трасы да каналізацыйна-помпавай станцыі, якая знаходзіцца ў двары дома № 80. На самой станцыі плануецца замяніць усе помпы. Комплекс гэтых мер дазволіць пазбавіцца ад каналізацыйных пахаў у раёне аптэкі.






Запланавана будаўніцтва новага калектара ў раёне СШ № 2 з водаводамі да месца будаўніцтва 40-кватэрнага дома (насупраць будынка касцёла) і лазні па вул. Савецкай.






Маштабнай рэканструкцыі падвергнецца магістральны водаправод на ўчастку паміж станцыяй другога пад’ёму і перакрыжаваннем вул. Лермантава і Калесніка. Гэтая лінія, выходзячы са станцыі другога пад’ёму, у раёне названага перакрыжавання разгаліноўваецца па накірунках на старыя Хойнікі, раён чыгуначнай станцыі і мікрараён “Юбілейны”, таму і з’яўляецца ключавой. Замена ранейшых металічных труб на трубы з сучасных матэрыялаў значна палепшыць водазабеспячэнне ўсяго горада.



С. НЕСЦЯРЭНКА,галоўны інжынер КЖУП “Хойніцкі камунальнік”.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *