Спаборнічалі валейбалісты

Спорт

Прайшлі спаборніцтвы па валейболу сярод мужчынскіх і жаночых каманд калектываў фізічнай культуры ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў раёна.

Сярод мужчынскіх каманд лепшымі сталі прадстаўнікі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, на другім месцы – валейбалісты раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, на трэцім – КСУП “Веляцін”.

Сярод жаночых каманд на першую прыступку п’едэстала гонару ўзняліся прадстаўніцы цэнтральнай раённай бальніцы, на другую – каманда раённага выканаўчага камітэта, на трэцюю – раённага спажывецкага таварыства.

Пераможцы атрымалі дыпломы і шчырыя словы віншаванняў ад намесніка старшыні раённага выканаўчага камітэта В.М. Шаўчэнкі, які падкрэсліў, што спорт і зарад станоўчых эмоцый – адна з важнейшых умоў фарміравання здаровага ладу жыцця.


Ірына НОВІКАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *