Ва ўзаемадзеянні


У актавай зале райвыканкома пад старшынствам намесніка старшыні райвыканкома А.У. Машэўскага з удзелам прадстаўнікоў Гомельскай пагранічнай службы адбылася каардынацыйная нарада. Разглядвалася пытанне «Рэалізацыя  дзяржаўнай пагранічнай палітыкі на тэрыторыі Хойніцкага раёна ў 2010 годзе».

Адзначалася, што сёлета зарэгістраваны два выпадкі парушэнняў дзяржаўнай граніцы інтэрвалам усяго два дні: 13 чэрвеня супрацоўнікамі берагавой аховы і членамі добраахвотнай народнай дружыны  з ліку работнікаў Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка і пагранічнай службы затрымана аўтамашына “Форд”, на якой перавозіўся чорны метал у колькасці 1 тона 310 кілаграмаў; 15 чэрвеня былі затрыманы парушальнікі прыгранічнай паласы з Украіны.

Выконваючы абавязкі начальніка Гомельскай пагранічнай групы В.Я. Сухарук давёў да ведама прысутных у зале прадстаўнікоў зацікаўленых служб і ведамстваў інфармацыю аб працэдуры выдачы пропускаў ў прыгранічную зону, назваў тэлефоны, па якіх можна вырашыць гэтае пытанне ў Гомелі і г.п. Лоеў. Падкрэсліў, што асобам, заўважаным ў парушэнні дзяржаўнай граніцы пропускі не выдаюцца.

Выступаючы перад аўдыторыяй начальнік аддзела Гомельскай пажарнай службы В.М. Уклейка акрэсліў мерапрыемствы, якія праводзяцца на прыгранічнай тэрыторыі  для таго, каб паставіць надзейную заслону наркатрафіку, перавозцы матэрыяльных каштоўнасцей з памежных дзяржаў, незаконнаму перасячэнню дзяржаўнай мяжы. Пагранічная зона абазначана дзеля гэтага адпаведнымі папераджальнымі знакамі.


Клаўдзія МІКАЛАЕВА.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *