Жывёле не месца каля чыгункі

Законнасць і парадак

20 жніўня  2010 года каля 2 гадзін 40 мінут хуткімі цягнікамі №78  “Гродна-Масква” і №11 “Масква-Варшава” на 517-м кіламетры перагону станцыя Асінаўка збіты 47 кароў СПК “40 год Кастрычніка” (в. Пірагі Дубровенскага раёна). Статак у колькасці 250 галоў знаходзіўся ва ўгоддзях гэтага сельгаскааператыву на летнім выпасе, агароджаным электрапастухом, у 360 метрах ад чыгуначнага палатна.
Пастухі на момант здарэння спалі ў перасоўным бытавым доміку.

У выніку сутыкнення са статкам лакаматывы абодвух цягнікоў атрымалі пашкоджанні і патрабуюць рамонту, на працяглы час затрыманы рух яшчэ некалькіх цягнікоў. Прававая ацэнка таго, што здарылася, будзе дадзена ў ходзе праводзімай праверкі.

Інструкцыяй па эксплуатацыі пераездаў на чыгунцы Рэспублікі Беларусь  устаноўлена, што выпас жывёлы на адлегласці бліжэй 300 метраў ад чыгуначнага шляху на неабгароджаных выпасах дазваляецца толькі на прывязі, а на адлегласці да 2000 метраў  пад пастаянным наглядам. У той жа час здарэнні, выкліканыя непрыняццем належных мер па забеспячэнню бяспекі руху транспарту, звязаныя з выпасам жывёлы паблізу чыгуначных аб’ектаў і перагонам жывёлы праз пуці, сталі насіць распаўсюджаны характар.

З пачатку гэтага года ў рэспубліцы зафіксаваны 4 наезды чыгуначнага транспарту на статкі кароў. Акрамя таго, у 3 выпадках лакаматыўныя брыгады прадухілілі наезд чыгуначнага транспарту на статкі кароў, якія знаходзіліся на пуцях. Органамі ўнутраных спраў на транспарце за парушэнне правіл выпасу жывёлы па частцы 3 артыкула 18.3 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь да адказнасці прыцягнута 15 асоб.

У нашым раёне з пачатку бягучага года здзейснены тры дарожна-транспартныя здарэнні з удзелам буйной рагатай жывёлы і гужавых павозак. На шчасце, людскіх ахвяр няма, аднак нанесены матэрыяльны ўрон.

Трэба ведаць, што вадзіцелі гужавых транспартных сродкаў, коннікі і пагоншчыкі жывёлы павінны быць ва ўзросце не маладзей 14 год. Ім забараняецца праганяць жывёлу па дарогах грамадскага карыстання з удасканаленым пакрыццём па-за населенымі пунктамі; пакідаць жывёлу без нагляду на дарозе, пераганяць яе праз чыгуначныя пуці і дарогі за межамі спецыяльна абсталяваных месц, узгодненых ва ўстаноўленым парадку, а таксама ў цёмны час сутак і (або) пры недастатковай бачнасці дарогі; выпасваць жывёлу ў межах паласы зямлі, на якой размяшчаюцца дарога і ўсе яе збудаванні. Прагон жывёлы праз дарогу за межамі спецыяльна абсталяваных месц цягне адміністрацыйную адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад двух дзесятых да адной базавай велічыні (частка 4 артыкула 18.36 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь).

Вадзіцелі гужавых транспартных сродкаў, коннікі і пагоншчыкі жывёлы за парушэнне патрабаванняў устаноўленых правілаў (за выключэннем прагону жывёлы праз дарогу) нясуць адміністрацыйную адказнасць, устаноўленую артыкулам 18.23 КаАП. Парушэнне імі правіл бяспекі руху або эксплуатацыі ўсіх відаў транспарту, пацягнуўшае па неасцярожнасці цяжкія або менш цяжкія цялесныя пашкоджанні, належыць крымінальнай адказнасці і караецца штрафам або выпраўленчымі работамі на тэрмін да двух год, або абмежаваннем волі на той жа тэрмін да двух год (частка 1 артыкула 321 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь); тыя ж дзеянні, якія пацягнулі па неасцярожнасці смерць чалавека, караюцца абмежаваннем волі на тэрмін да 5 год або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін (частка 2 артыкула 321 Крымінальнага кодэкса).


У. ТАЛЮК, начальнік аддзялення ДАІ РАУС.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *