Квітнеючы двор Вольгі Жукавай

Добраўпарадкаванне

7Дом нумар тры па вуліцы Новай знаходзіцца на ўскрайку вёсцы Дубровіца. Тут рэдка праязджаюць машыны і ходзяць людзі. І здавалася б няма для каго старацца – усё роўна ніхто не ўбачыць тваёй прыгажосці. Але гаспадыня хаты Вольга Рыгораўна Жукава стварае яе ў першую чаргу для себя, для душы, для настрою. 5Яркі кветкавы дыван расцяліўся на яе падворку. Тут астры, вяргіні, начная прыгажуня, гладыёлусы, касачы, чарнабрыўцы, ружы, хрызантэмы, флоксы  – ад усяго гэтага хараства вочы разбягаюцца. І хаця жанчына са сціпласцю адзначае, што кветкі ўжо амаль адцвілі, глядзіцца ўсё надзвычай прыгожа. 4Дарэчы, адрас Вольгі Жукавай нам падказалі аднавяскоўцы, якія ведаюць яе, як вялікага аматара кветак і шчыра захапляюцца яе прыдамавой тэрыторыяй. Мноства цікавых раслін ёсць і ў хаце – яны амаль паўсюдна. Дадаюць інтэр’еру ўтульнасці, натхняюць і прыўносяць яркасць, рознакаляровасць у кожны новы дзень. 2Жанчына захапляецца кветкамі з дзяцінства. Маці выдзяляла месца ў палісадніку, дзе яна мела магчымасць гаспадарыць. Цяпер Вольга Рыгораўна ўжо сваім дзяцям прывівае любоў да прыгожага. А іх у яе, дарэчы, пяцёра і дзесяць унукаў! Усе яны вельмі любяць кветкавы рай сваёй працавітай маці і бабулі.

                    Тэкст і фота Наталлі ЧЭКАН.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *