Пастанова Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аб назначэнні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь


У адпаведнасці з часткай трэцяй артыкула 81 і пунктам 3 часткі першай артыкула 97 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, пунктам 1 артыкула 23 і часткай першай артыкула 56 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Назначыць выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 19 снежня 2010 года.
2. Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў арганізаваць у адпаведнасці са сваімі паўнамоцтвамі правядзенне выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ажыццяўляць кантроль за выкананнем заканадаўства аб выбарах.
3. Дзяржаўным органам, іншым арганізацыям забяспечыць выкананне аднесеных да іх кампетэнцыі арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у тэрміны, вызначаныя Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь.
4. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь забяспечыць фінансаванне выдаткаў на падрыхтоўку і правядзенне выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на гэтыя мэты.
5.  Гэта Пастанова ўступае ў сілу з дня яе афіцыйнага апублікавання.



У. АНДРЭЙЧАНКА,старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.14 верасня 2010 г., г. Мінск. № 412-П4/У 


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *