Настаўнікам – пашана і любоў

Образование Рэха падзеі

img_1866Штогод у час святкавання Дня настаўніка педагогі арганізоўваюць на дзіва незвычайны канцэрт з мноствам крэатыўных дэталяў. Сёлета за сцэнарную аснову ўзялі ні многа ні мала, а цэлае жыццё з усімі яго важнымі этапамі. Кожную з частак свята суправаджалі розныя вядучыя – ад самых маленькіх артыстаў да дарослых канферансье.

img_1645У афіцыйнай частцы канцэрта заслужаныя ўзнагароды атрымалі работнікі адукацыі ад старшыні раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар, намесніка старшыні райвыканкама Ж.М. Чарняўскай, начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Л.Ф. Кулакоўскай і старшыні райкама прафсаюза работнікаў адукацыі Т.М. Сямёнавай. Кожная з выступаючых цёпла павіншавала работнікаў адукацыйнай сферы. Словы вялікай падзякі выказала ад імя ўсіх бацькоў першы сакратар райкама БРСМ Л.А. Гаркуша.

img_1650Словы павагі і ўдзячнасці гучалі і ў адрас ветэранаў педагагічнай працы. Сімвалічны падарунак вопытным настаўнікам зрабілі маладыя спецыялісты, якія сёлета прыехалі працаваць на Хойнікшчыну. Падарунак ад моладзі прыняла ветэран педагагічнай працы Н.П. Мішына.

img_1496Арганізатары канцэрта паклапаціліся, каб толькі добры настрой панаваў на мерапрыемстве. Не забыліся вядучыя і пажартаваць з гледачамі. У якасці вясёлага конкурса ў зале адна з вядучых, А. Мартыненка, прапанавала сваім выпадковым рэспандэнтам адказаць на даволі правакацыйныя пытанні. Усе справіліся з выпрабаваннем на «выдатна».

img_1608Зборны канцэрт увабраў у сябе лепшыя выступленні навучэнцаў розных школ нашага раёна. З гумарыстычным разважаннем пра будучае школы выступілі вучні Стралічаўскай школы. Ведаеце, многія камічныя прапановы знайшлі станоўчы водгук у зале. Напрыклад, выказванне старшакласнікаў пра самастойнае навучанне і дадатковыя канікулы для педагогаў. Але не толькі дзеці выступілі на сцэне гарадскога цэнтра культуры, творчыя нумары прэзентавалі сваім калегам і настаўнікі. Квартэт Стралічаўскай школы ў фінале канцэрта ўдала завяршыў лірычную праграму свята.

Адной з традыцыйных дэталяў свята педагогаў стала выстаўка восеньскіх букетаў – здаецца, усе колеры верасня былі сабраны ў фае цэнтра культуры.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *