Кіраўнікі, паклапаціцеся!

Медыцына і здароўе

Захворваемасць вострымі рэспіраторнымі захворваннямі і грыпам застаецца адной з найбольш актуальных медыцынскіх і эканамічных праблем. Акрамя медыцынскіх вынікаў, гэтыя хваробы наносяць значны эканамічны ўрон дзяржаве (кошт аднаго захворвання грыпам можа дасягаць 100-150 у.а. і вышэй), эканамічныя страты не абыходзяць бокам і самога захварэўшага – зніжаецца даход за перыяд непрацаздольнасці, значна павялічваюцца расходы на медабслугоўванне.

Найбольш эфектыўным і эканамічна выгадным метадам аховы ад грыпу з’яўляецца вакцынацыя. Ахоп прышчэпкамі не менш 20% насельніцтва раёна дазволіць значна знізіць захворваемасць і прадухіліць развіццё цяжкіх ускладненняў пасля перанесенай інфекцыі. Гэтую ж лічбу можна прымяніць і да асобнага працоўнага калектыву.

Хваробу лепш папярэдзіць, чым потым лячыць – так мяркуюць кіраўнікі ПУП “Палескія сыры” і КСУП “Веляцін, якія падалі заяўкі на набыццё вакцыны за кошт прадпрыемства для сваіх работнікаў. На жаль, такой думкі прытрымліваюцца не паўсюдна – КСУП “Велікаборскі”, агракамбінат “Віць”, леспрамгас, “Белінвесткамплект” не набылі ніводнай дозы вакцыны.
Хаця асеннія халады наступілі, час прышчапіцца яшчэ ёсць. Усе жадаючыя зрабіць гэта могуць звярнуўшыся да свайго кіраўніка для фарміравання заяўкі ад прадпрыемства, на аснове якой будзе заключаны дагавор з Хойніцкай ЦРБ. Цэнтралізаваную пастаўку вакцыны забяспечыць ЦП “Фармацыя”.

Напомню, што ў райЦГЭ адкрыта “гарачая лінія”, па тэлефоне 2-20-89 можна атрымаць адказы на ўсе хвалюючыя пытанні наконт  імунізацыі супраць грыпу.


 


С. КРАЎЧАНКА, в.а. галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача раёна.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *