Адрасная дапамога

Законнасць і парадак

Кожны месяц у райвыканкаме праводзіцца вучоба з кіраўнікамі прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый, апаратам упраўлення райвыканкама, рэзервам кадраў. Тэматыка самая розная. Напрыклад, у ліпені растлумачвалася прымяненне норм Указа № 200 “Пералік адміністрацыйных працэдур, ажыццяўляемых дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян”, у жніўні – гаварылі аб ролі і месцы прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў у ажыццяўленні грамадскага кантролю па ахове працы і тэхніцы бяспекі.  А 30 верасня ў райвыканкаме была праведзена вучоба на тэму “Аб парадку прадастаўлення дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі. Парадак уліку даходаў і разліку сярэднедушавога і сукупнага даходаў сям’і (грамадзяніна)”.

У сваім выступленні начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Н.А. Слесарэнка расказала аб асноўных палажэннях уступіўшага ў сілу з пачатку гэтага года Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 458 “Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе”.
Так, штомесячная сацыяльная дапамога прадастаўляецца сем’ям і грамадзянам пры ўмове, што іх сярэднедушавы даход па аб’ектыўных прычынах ніжэй бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (з 01.08.2010 г. БПМ складае 274510 руб.).

Адзінаразовая сацыяльная дапамога прадастаўляецца сем’ям (грамадзянам), якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, аб’ектыўна парушаючай нармальную жыццядзейнасць. Пры ўмове, што іх сярэднедушавы даход не перавышае 150% крытэрыю патрэбнасці (цяпер гэта сума роўная 411760 руб.).
Памер адзінаразовай сацыяльнай дапамогі ўстанаўліваецца ў сярэднім на чалавека ў суме да 500% бюджэту пражытачнага мінімуму,  дзеючага на дату звароту, у залежнасці ад цяжкасці жыццёвай сітуацыі, у якой апынулася сям’я (грамадзянін). 

Яшчэ адзін від дапамогі – сацыяльная дапамога на аплату тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі. Яна прадастаўляецца дзецям ва ўзросце да 18 гадоў, не прызнаных інвалідамі, але якія маюць патрэбу па медыцынскіх паказаннях у такіх сродках, а таксама інвалідам ІІІ групы незалежна ад велічыні сярэднедушавога даходу сям’і (грамадзяніна) у памеры кошту тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі.
Усяго за 8 месяцаў сёлета дзяржаўная адрасная дапамога назначана 335 сем’ям, у тым ліку штомесячная – 224 сем’ям на 199479400 руб., адзінаразовая – 31 сям’і на 11190600 руб., на аплату тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі 80 грамадзянам на 36188600 руб.

Дакументы, падаваемыя грамадзянамі ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама на назначэнне сацыяльнай дапамогі, разглядае спецыяльна створаная камісія, якую ўзначальвае намеснік старшыні райвыканкама В.М. Шаўчэнка.
Па ўзнікшых пытаннях наконт парадку прадастаўлення дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі неабходна звяртацца да загадчыцы сектара сацыяльнай дапамогі і бытавога абслугоўвання Галіны Арсенцьеўны Бяляўскай, тэл. 2-23-12.



Ірына ВАСІЛЬЕВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *