Частавалі ў Дзень пажылых людзей


Для пажылых жыхароў раёна, якія засталіся без дапамогі родных,  працуе ў аграгарадку Глінішча бальніца сястрынскага догляду. Зараз там знаходзіцца 12 чалавек, з якіх 9 абсалютна адзінокія, у трох ёсць дзеці або ўнукі, але па некаторых прычынах яны не могуць даглядаць за сваімі роднымі.

Павіншаваць бабуль і дзядуль з Днём пажылых людзей у бальніцу прыязджалі  начальнік упраўлення  па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Н.А. Слесарэнка, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Г.М. Скачко, загадчык аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Н.М.  Яськова, загадчык аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Л.І. Чэх.
Пажадаўшы здароўя, настрою і бадзёрасці, павіншавалі пажылых са святам, раздалі  цукеркі і харчовыя наборы вытворчасці ПУП “Палескія сыры”, якія прадаставіла дырэктар прадпрыемства Т.Д. Грамовіч.



Тэкст і фота Вольгі БЕЛАШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *