Робім справу талакой

Добраўпарадкаванне

img_4802З 10 кастрычніка ў раёне праходзіць месячнік па навядзенню парадку на зямлі. На замацаваных тэрыторыях ладна працуюць калектывы прадпрыемстваў і арганізацый. Не забываецца на свае абавязкі і камунальная служба – у буднія дні прыбіралі на гарадскіх вуліцах лісце.
img_3917Хойніцкія арганізацыі разам з сельгаспрадпрыемствамі прыводзяць у парадак участкі вясковых могілак. На Стралічаўскіх могілках актыўна вырубалі зараснікі акацый работнікі цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, эксбазы «Стралічава».
img_3832Сёлета калектыў Хойніцкага раёна газазабеспячэння сваімі сіламі ўстанавіў агароджу на могілках в. Высокае. Новы драўляны плот пафарбавалі ў блакітны колер – здалёк відаць на фоне шэрых палёў добраўпарадкаваную тэрыторыю.
Па словах упраўляючага справамі Стралічаўскага сельвыканкама В.У. Пузырынай, якасна наводзяць парадак на Рудакоўскіх могілках работнікі ДРБУ-155.
img_3854Не заставайцеся і вы, паважаныя хайнічане, у баку ад справы па навядзенню парадку на нашай зямлі.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *