На станоўчы вынік


Большасць пытанняў, з якімі звяртаюцца выбаршчыкі, датычаць жыллёва-камунальнай гаспадаркі. І трэба сказаць, што яны паспяхова вырашаюцца КЖУП “Хойніцкі камунальнік”, з кіраўніцтвам прадпрыемства знаходжу поўнае ўзаемаразуменне ў гэтым.

Жыхары вуліцы Камунальнай скардзілася на адсутнасць вулічнага асвятлення, пасля накіравання запыту ў КЖУП праблема ў хуткія тэрміны была знята.

Але, на жаль, не ўсе пытанні можна вырашыць неадкладна, патрэбен час, фінансавыя і матэрыяльныя сродкі. Як рэстаўрацыя сістэмы водазабеспячэння, у прыватнасці, рамонт ліўнёўкі ад вуліцы Настольскай праз горад да ачысных збудаванняў. У КЖУП запэўнілі, што ў будучым годзе ўшчыльную зоймуцца гэтым   аб’ектам.

Таксама пакуль адкрытым застаецца пытанне рамонту дарогі па вул. Камунальнай. Калі няма магчымасці правесці асфальтаванне яе, то трэба зрабіць хаця б падсыпку, каб убраць выбаіны. Дэпутацкі запыт даслаў у КЖУП “Хойніцкі камунальнік”, звярнуўся ў райвыканкам, спадзяюся на станоўчы вынік.

Заўсёды гатовы дапамагчы выбаршчыкам, і не толькі маёй акругі. Не так даўно звярталіся да мяне жыхары аграгарадка Стралічава з просьбай адшукаць звесткі аб родзічах, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Разам з тым, паступіла просьба пасадзейнічаць у вырашэнні пытанняў па падключэнню вады і выдзяленню асобнага жылля. Пісьмова звярнуўся па іх да старшыні Стралічаўскага сельскага Савета В.М. Бельскай. Як яна паведаміла, гэтыя просьбы вырашаны.

Жыхар горада, пенсіянер звяртаўся да мяне, каб дапамог у атрыманні крэдыту. Наконт гэтага пытання меў перагаворы з кіраўніцтвам “Беларусбанка”, заяўніку потым прадставіў поўную і дакладную інфармацыю.
Радуе тое, што выбаршчыкі маёй акругі клапоцяцца аб добраўпарадкаванні горада. Летам вакол многіх дамоў буяюць рознаквеццем кветкавыя насаджэнні, як правіла, займаюцца азеляненнем сваіх падворкаў людзі пажылога ўзросту. Але, на вялікі жаль, ёсць прыклады, калі разам з дагледжанай тэрыторыяй суседнічае неахайная. На сустрэчах са сваімі выбаршчыкамі завастраю на гэтым увагу. У час адной з іх пачуў настойлівую просьбу ліквідаваць памяшканне старога магазіна, які даўно не эксплуатуецца, яно амаль разабрана, псуе агульную карціну вуліцы. Магазін знесены, яго тэрыторыя добраўпарадкавана.



І. НІСЛОЎСКІ, раённы ваенны камісар, дэпутат райсавета дэпутатаў па Камунальнай выбарчай акрузе № 5.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *