Заўтра – Дзень беларускай навукі


наукаЗаўтра ў Беларусі – Дзень навукі. Ужо дваццаць чацвёрты год у нашай краіне ён адзначаецца ў апошнюю нядзелю студзеня.
Да гэтай падзеі ў нашым раёне было прымеркавана мноства цікавых мерапрыемстваў. Ва ўсіх установах адукацыі прайшлі лекцыі, інфармацыйныя гадзіны, даследчыя гульні і конкурсы інтэлектуалаў. На базе Судкоўскай школы праведзены раённы семінар для настаўнікаў замежнай мовы, а ў Казялужскай школе – для намеснікаў дырэктара па выхаваўчай рабоце. Акрамя таго, у прафесійным ліцэі прайшоў брэйн-рынг і адбыўся завочны экскурс па тэатрах, бібліятэках, музеях, знаёмства з гістарычнымі асобамі, дзеячамі навукі і мастацтва Беларусі.
У бібліятэках раёна былі арганізаваны тэматычная выстаўкі, сустрэчы са знакамітымі землякамі, гадзіны галаваломак і рэбусаў. Тэматычны тыдзень прайшоў у Палескім дзяржаўна-экалагічным запаведніку. А заўтра ў раённым краязнаўчым музеі адбудзецца відэалекторый, прысвечаны дзейнасці земляка, лаўрэата Дзямідаўскай прэміі, інжынера Н.Ф. Ястржэмбскага.
Паколькі 2017-ты аб’яўлены Годам навукі, то гэта толькі старт, і надалей – розныя карысныя і пазнавальныя падзеі. План раённых мерапрыемстваў размешчаны на сайце райвыканкама.

Тэкст і фота Наталлі ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *