Для людзей мужнай прафесіі


5Святкаванне юбілейнага Дня міліцыі прайшло ў лепшых традыцыях. На мерапрыемстве не забыліся ўшанаваць напярэдадні 8 Сакавіка жанчын, уручыўшы ўсім, хто прыйшоў у цэнтр культуры г. Хойнікі, па духмянай ружы.

4Пагоны з прысваеннем чарговага спецыяльнага звання супрацоўнікам уручыў былы начальнік РАУС В.А. Котчанка, а зараз – намеснік начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама (віншуем Віталія Анатольевіча з павышэннем па службе). Новыя званні атрымалі начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі В.М. Галасун і інспектар А.У. Шаўлоўскі. Нагрудны знак «Спецыяліст 3 класа» атрымаў участковы інспектар М.Б. Бакціяраў.
IMG_9239Медаль «За бездакорную службу» ІІІ ступені і Грамата УУС Гомельскага аблвыканкама ўручана начальніку аддзялення крымінальнага вышуку М.М. Якуніну, медаль «100 год міліцыі Беларусі» – намесніку начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Д.І. Апанасюку, начальніку аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі У.П. Талюку і начальніку аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі А.В. Лобану, старшыні пярвічнай ветэранскай арганізацыі РАУС Т.С. Альпяровіч і ветэрану РАУС У.К. Марозу.
1За ўмелыя і прафесійныя дзеянні, ініцыятыву, праяўленыя пры выкананні службовых задач, і ў сувязі з Днём міліцыі Ганаровай граматай упраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама ўзнагароджана старшы інспектар групы па грамадзянству і міграцыі М.Л. Лебедзева-Грыгаровіч. Падзяка УУС аблвыканкама аб’яўлена оперупаўнаважанаму групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Д.А. Каўрову. Падзяка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама аб’яўлена старшаму аператыўнаму дзяжурнаму аператыўна-дзяжурнай службы В.С. Махначу і старшаму ўчастковаму інспектару В.В. Звягіну.
ророАдным з кранальных момантаў у час узнагароджвання самых дастойных стала асабістая ўдзячнасць бацькам узорных, хаця яшчэ і маладых супрацоўнікаў. За бацькоўскі ўклад у выхаванне Падзячныя лісты начальніка РАУС атрымалі бацькі ўчастковага інспектара Э.В. Ціханенкі, маці ўчастковага інспектара С.К. Даленчука і маці міліцыянера аддзела па ахове тэрыторый радыеактыўнага забруджвання І.В. Дразда.
3У непаўторнай манеры сваіх калег і сяброў павіншавала старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі РАУС Т.С. Альпяровіч. Яна суправодзіла цырымонію ўзнагароджвання вершамі ўласнага сачынення. Кожны, хто падымаўся на сцэну за падарункам, атрымліваў і на рэдкасць дакладную святочную характарыстыку ў рыфме.
2За шматгадовую добрасумленную працу, вялікі ўклад у развіццё сацыяльнага партнёрства, актыўную работу па ахове працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў членаў прафсаюза Грамату раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў з рук яго старшыні Н.М. Малаш атрымала старшыня пярвічкі РАУС С.Д. Гапоненка.
рудКожны са шматлікіх гасцей і віноўнікаў урачыстасці атрымаў вялікую порцыю пазітыву, асалоды ад святочнага канцэрта артыстаў самадзейнасці нашага раёна.

Тэкст і фота Алесі ЯЧЫЧЭНКА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *