Вольга Кузьменка – «Міс Milkavita-2017»

Рэха падзеі Тэрыторыя моладзі Экономика

_1_142496606551На гомельскім ААТ «Мілкавіта» не змяняюць традыцыі –кожны год у сакавіку праводзяць конкурс прыгажосці сярод маладых работніц. Удзельніцы не толькі блістаюць на подыуме, але і дэманструюць іншыя таленты. Напрыклад, у прыгатаванні страў з фірмовай малочнай прадукцыі.
Папярэдні адбор для ўдзелу сёлета прайшлі 12 незамужніх прыгажунь. У іх розныя спецыяльнасці і пасады, але ўсе яны маюць дачыненне да выпуску малочнай прадукцыі.
Наколькі яны артыстычныя, фотагенічныя і гаспадарлівыя, вызначалі першыя асобы завода, яго філіялаў і вытворчых участкаў. Вядучымі свята прыгажосці і грацыі былі сталічныя тэлезоркі жыццярадасныя браты-блізняты Рустам і Равіль Насыравы.
Працаўніцы малочнай галіны з’яўляліся на сцэне ў ільняных сукенках, вышываных россыпамі дробных васількоў, затым у прыгожых купальскіх вянках і кашулях у падлогу.
Новаўвядзенне конкурсу – замест спецадзення дзяўчаты дэманстравалі ўборы сярэднявечча. Самы кранальны момант –дэфіле ў вясельных сукенках.
Пераможцай прызналі 18-гадовую лабарантку з Хойнік Вольгу Кузьменка (на здымку). Малады спецыяліст працуе на Палескім участку з мінулай восені, трапіла сюды па размеркаванні пасля заканчэння гомельскага ліцэя хімікаў.
Усім дзяўчатам уручаны падарункі ад шматлікіх спонсараў, пераможцы – яшчэ і дыядэма, грашовая прэмія 1000 рублёў.

Ул. інф.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *