Смачныя «стравы»

Тэрыторыя моладзі Увлечения хойничан

Хайнічанка Вераніка Бельская вырабляе прыгожыя кампазіцыі з палімернай гліны, паперы, тканіны, лазы. Працуе яна бібіліятэкарам у другой гарадской школе, радуе сваімі работамі вучняў, настаўнікаў, гасцей школы.
Галоўнымі натхняльнікамі ў творчасці з’яўляюцца муж Віталій і дачка Алеся. Сваёй 11-гадовай прынцэсе Вераніка часта робіць упрыгожванні (бранзалеты з атласных стужак, кароны з лямца (по русски – войлок)). Нядаўна змайстравала лаўца сноў, ён красуецца ў Алесі над ложкам. Увогуле, Вераніка добра валодае японскай тэхнікай канзашы, усяго за пару дзён з тканіны «збудавала» 50-сантыметровую елку, яшчэ адну спляла з лазы. І квілінг таксама асвоіла – з палосак паперы так зіхацяць зоркі. Ёсць кампазіцыя маленькага дрэўца з шышак (тапіарый).
Для сваіх пляменнікаў Арцёма і Цімура Вераніка шые мяккія цацкі, падушкі ў выглядзе воблакаў, зорак. Выкрайку заўсёды робіць сама, затым пераносіць малюнак на тканіну, у завяршэнні дэталі сшывае на машынцы, якую падарылі муж і свякроў Людміла Аляксееўна.
Большасць работ Веранікі Бельскай – кампазіцыі з палімернай гліны (пластычнага матэрыялу), якія служаць дэкорам лыжак. Так, на іх ужо размясціліся мядзведзі, адзінарогі, совы, каты, сэрцы. Выраб пачынаецца з лепкі фігуркі, другі крок – яна наносіцца на лыжку і адпраўляецца на 20-30 хвілін у духоўку. Такія «стравы» атрымліваюцца па творчаму смачныя.
Падручныя матэрыялы Вераніка закупляе ў магазінах Гомеля, у інтэрнэт-магазінах Мінска. Ідэі ў асноўным свае, аднак часам падглядвае і ў Сусветнай павуціне.

Падрыхтавала Вікторыя МАРОЗ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *