Праграма па забеспячэнню санітарна-эпідэмічнага дабрабыту насельніцтва выканана


Мэтай Праграмы забеспячэння санітарна-эпідэмічнага дабрабыту насельніцтва раёна на 2007-2010 гады ставілася папярэджванне і (або) мінімізацыя негатыўнага ўплыву шкодных фактараў навакольнага асяроддзя на здароўе насельніцтва. У адпаведнасці з ёй   ведамствамі і арганізацыямі выкананы наступныя мерапрыемствы.

.КЖУП “Хойніцкі камунальнік” штогод выдзялялася па 5 млн. руб. на правядзенне лабараторных даследаванняў па кантролю якасці пітной вады. Усяго на гэтыя мэты было зрасходавана 20 млн. руб.
.Хойніцкім раённым спажывецкім таварыствам за чатыры гады дзеяння Праграмы планавалася затраціць 80 млн. руб., а фактычна затрачана 609 млн. руб. На гэтыя сродкі набыты 7 адзінак спецтэхнікі для перавозу прадуктаў харчавання.

.ПУП “Палескія сыры” пры плануемых на рэалізацыю мерапрыемстваў Праграмы 110 млн. руб. выдзелена 246 млн. руб. У 2007 годзе набыты аўтамабіль ГАЗ-3309 з ізатэрмічным фургонам, у 2009-м – аўтамабіль МАЗ-437130 з халадзільнай устаноўкай і кузавам “Купава”.

.Хойніцкім ДПТВ-183 праведзена замена камп’ютэрнай тэхнікі з нездавальняючымі эрганамічнымі паказчыкамі манітораў. У вучэбных памяшканнях устаноўлена 18 камплектаў на суму 18 млн. руб. пры запланаваных 15 млн. руб.
.Хойніцкім заводам жалезабетонных вырабаў мерапрыемства Праграмы па набыццю механізаванай лініі па фармоўцы бардзюраў і тратуарнай пліткі  на суму 120 млн. руб. выканана.

.Аддзелам адукацыі райвыканкама:
— для Паселіцкага дзіцячага сада-СШ набыта 45 камплектаў вучнёўскай мэблі на 4,6 млн. руб.;
— у дзяржаўнай гімназіі г. Хойнікі праведзена замена 13 адзінак камп’ютэрнай тэхнікі на суму 33,3 млн. руб. пры плануемых расходах 14 млн. руб.;
— для СШ № 2 г. Хойнікі набыта 30 камплектаў школьнай мэблі, пісьмовыя сталы, дошка вучэбная на агульную суму 5,37 млн. руб.
У цэлым па аддзелу адукацыі затрачана 45,5 млн. руб.

.З мэтай павышэння ўзроўню ведаў насельніцтва па прафілактыцы інфекцыйных захворванняў спецыялістамі райЦГЭ і цэнтральнай раённай бальніцы праводзілася інфармацыйна-адукацыйная работа  з насельніцтвам праз выступленні па раённаму радыё, публікацыі ў раённай газеце на тэматычнай старонцы “Ваша здароўе”.

Выкананне Праграмы за 2007-2010 гады дазволіла палепшыць эрганамічныя паказчыкі школьнай мэблі ва ўстановах адукацыі, знізіць нагрузку электрамагнітнага выпраменьвання за кошт замены камп’ютэрнай тэхнікі (манітораў), што мае значэнне ў зніжэнні рызыкі ўзнікнення паталогіі органаў зроку, апорна-рухальнага апарата ў дзяцей школьнага ўзросту. Так, у 2006 годзе паказчык захворваемасці органаў зроку складаў 133,2 выпадка на 1000 дзяцей і падлеткаў, у 2009-м – 93 выпадкі на 1000 дзяцей і падлеткаў (адбылося зніжэнне на 43%).  

Павысілася эпідэмічная надзейнасць аб’ектаў грамадскага харчавання, прадпрыемстваў харчовай прамысловасці ў частцы захавання тэмпературных рэжымаў транспарціроўкі харчовых прадуктаў і харчовай сыравіны пры выкарыстанні спецыялізаваных ізатэрмічных і ахалоджваемых кузавоў, у тым ліку нізкатэмпературных, на ПУП “Палескія сыры” і ў райпо.

Укараненне сістэмы вытворчага кантролю якасці пітной вады з цэнтралізаваных і нецэнтралізаваных крыніц водазабеспячэння ў “Хойніцкім камунальніку” дазволіла павысіць кіруемасць сістэмамі водазабеспячэння і аператыўнасць ухілення неадпаведнасці якасці вады па мікрабіялагічных паказчыках. Гэта ў сваю чаргу дазволіла не дапусціць успышкі захворваемасці вірусным гепатытам А і вострымі кішэчнымі інфекцыямі праз рэалізацыю воднага фактара перадачы інфекцыі.
У цэлым мерапрыемствы Праграмы санітарна-эпідэмічнага дабрабыту насельніцтва Хойніцкага раёна выкананы.



Н. ЛАГВІНЕЦ, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна.    


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *