З пераможным вынікам

Спорт

У горадзе Гомелі ў памяшканні Цэнтра алімпійскага рэзерву адзінаборстваў прайшло першынство вобласці сярод юнакоў і дзяўчат 1995-1997 гадоў нараджэння па барацьбе дзюдо. У ходзе гэтага прадстаўнічага спартыўнага мерапрыемства каманда нашага раёна заняла ганаровае другое месца.

Вельмі ярка выглядалі на татамі Ксенія Будзько і Крысціна Ярац. Ксенія ва ўсіх схватках перамагла датэрмінова чыстымі кідкамі, больш за10 секунд не змагалася з ніводнай сваёй саперніцай. Таксама датэрмінова з пераможным вынікам заканчвала паядынкі Крысціна. Абедзве дзяўчыны ў сваіх вагавых катэгорыях (адпаведна 44 і 48 кг) сталі пераможцамі першынства. Другое месца ў вазе 52 кг заняла Анастасія Кузьменка,  трэцяе (48 кг) – Аляксандра Шкут. Усе гэтыя дзюдаісткі, нашы зямлячкі, навучаюцца зараз у Гомельскім вучылішчы алімпійскага рэзерву. Таксама значным спартыўным дасягненнем сярод дзяўчат вызначылася вучаніца СШ № 1 Любоў Козыр, якая  пажынала сярэбраныя лаўры ў вазе 63 кг.

Вызначыліся поспехамі і нашы юнакі: трэцяе месца ў вагавай катэгорыі 46 кг у Захара Бордака (СШ№3), 50 кг – у Мікіты Ледзянёва (СШ№1),  падзялілі бронзу ў вазе 66 кг гімназіст Мікіта Чарняк і вучань СШ №2 Андрэй Арцюх.



А. ЛУК’ЯНЕНКА, трэнер Хойніцкай СДЮСШАР.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *