Разам у будні і святы


ААТ “Хойніцкі Аграсервіс” на працягу многіх гадоў з’яўляецца адной з шэфствуючых арганізацый над гімназіяй г. Хойнікі, аказваючы рознага віду дапамогу ў вырашэнні  ўзнікаючых праблем.
Ва ўдзячнасць за гэта настаўнікі і педагогі гімназіі дапамагаюць сельгаспрадпрыемству як у падрыхтоўцы сходаў працоўнага калектыву, так і мерапрыемстваў, прысвечаных святочным і памятным датам, здароваму ладу жыцця. Работнікам Аграсервіса прадастаўляецца спартыўная зала гімназіі для заняткаў спортам і падрыхтоўкі да спартыўных спаборніцтваў сярод працоўных калектываў раёна.
Штогод па запрашэнню адміністрацыі гімназіі кіраўніцтва ААТ “Хойніцкі Аграсервіс” прысутнічае на святочных лінейках, прысвечаных Дню ведаў і апошняму званку.
Таксама ў 2010 годзе былі падрыхтаваны сумесныя канцэрты да Дня жанчын, Дня маці, якія праходзілі на МТФ “Карчовае” (на здымку ўнізе) , агітбрыгада гімназіі прадставіла праграму па прафілактыцы СНІД/ВІЧ, прайшла  віншавальная акцыя “Ураджай – клопат кожнага”, у ходзе  якой вучні і настаўнікі гімназіі віншавалі работнікаў сельскай гаспадаркі прама на палях.
З прафесійным святам – Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці – у ходзе святочнага сходу работнікаў Аграсервісу павіншавалі начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Л.Ф. Кулакоўская, дырэктар гімназіі Л.В. Лабада, а вучні і педагогі гімназіі падарылі прысутным вялікі канцэрт.
Напярэдадні новага 2011 года на малочнатаварных фермах ААТ  “Карчовае”, “Забалацце”, “Дубровіца” праведзены сумесныя культурныя праграмы з падвядзеннем вынікаў працы ў сферы жывёлагадоўлі за 2010 год і ўзнагароджваннем лепшых працаўнікоў. В.а. дырэктара ААТ “Хойніцкі Аграсервіс” А.А. Максімовіч уручыў тэлевізар работнікам  Забалацкай фермы за найвышэйшыя паказчыкі па валавому надою малака, мікрахвалёвую печ – калектыву Карчоўскай МТФ за лепшы санітарны стан фермы. Таксама калектывам усіх ферм падарылі электрачайнікі, а лепшыя работнікі жывёлагадоўлі заахвочаны грашовай прэміяй.
Пасля падвядзення вынікаў працоўнай дзейнасці начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Л.Ф. Кулакоўская, старшыня прафсаюзнага камітэта Аграсервіса С.А. Рабянок павіншавалі  працаўнікоў прадпрыемства з новым годам і Калядамі (на здымку ўверсе), а святочны канцэрт калектыву гімназіі  прынёс сапраўдны святочны настрой. 



А. БАНДАРЭНКА, намеснік дырэктара ААТ “Хойніцкі Аграсервіс” па ідэалагічнай рабоце;
К. МАРЧАНКОВА, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі г. Хойнікі.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *