Замест таполяў – ліпы і клены


Закончылася зіма, значыць, наступіла пара добраўпарадкавання. На гэтым тыдні пачынаюцца работы па зрэзцы таполяў на ўчастку вул. Калесніка ад рынку «Юбілейны» да старых могілак. Гэтыя дрэвы дасягнулі ўжо такога ўзросту, калі ствараюць рэальную пагрозу для бяспекі насельніцтва, асабліва ў час прыродных катаклізмаў. Да таго ж, як вядома, таполі – моцныя алергены і ў час, калі разлятаецца пух, значна пагаршаецца здароўе людзей, якія падвержаны алергічным захворванням.



Знос дрэў будзе ажыцця-ўляцца прадпрыемствамі лясной гаспадаркі раёна сумесна з КЖУП «Хойніцкі камунальнік».
Справа гэтая заўсёды выклікае неадназначны рэзананс сярод жыхароў нашага горада. Таму хачу адзначыць, што на месцы спілаваных дрэў будуць высаджаны клёны або ліпы.
Новыя насаджэнні, у прыватнасці, з’явяцца па вуліцы Калесніка ўздоўж рынку, дзе размешчана база «ПірамСервіса» – тут шырокая абочына, што прымальна для пасадкі дрэў.
Плануецца добраўпарадкаваць сквер насупраць помніка-Смутку, дзе будуць дасаджаны дрэвы і пакладзены дарожкі.



З правядзеннем работ па азеляненню кардынальна зменіцца тэрыторыя аўтастаянкі па вуліцы Калесніка, папярэдне плануецца размясціць тут івы.
Фронт работ па азеляненню намечаны даволі шырокі. Будуць высаджаны дрэвы на многіх вуліцах горада. Дзеля гэтага будуць выкарыстоўвацца саджанцы туі, рабіны, ліпы, клёну, івы – гэтыя дрэвы, без сумнення, нададуць належны эстэтычны выгляд нашаму гораду.



Спадзяюся на разуменне хайнічан у праводзімых работах і выказваю ўпэўненасць, што ўсе працоўныя калектывы, грамадскія арганізацыі, жыхары прымуць актыўны ўдзел у азеляненні горада. Усе разам папрацуем на карысную справу.


 


А. МАШЭЎСКІ, намеснік старшыні  райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *