Што стрымлівае экспартны патэнцыял


Пільная ўвага да якасці прадукцыі тлумачыцца тым, што за гэтую пяцігодку варта значна нарасціць экспартны патэнцыял. Зрабіць гэта можна пры ўмове, калі прапаноўваемая прадукцыя на знешнім рынку будзе складаць канкурэнцыю замежным аналагам і карыстацца попытам у спажыўцоў.



На падставе рашэння  аблвыканкама ад 28 студзеня 2011 года № 91 «Аб паказчыках прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Гомельскай вобласці на 2011 год» нашаму раёну даведзены наступныя асноўныя прагнозныя паказчыкі знешнеэканамічнай дзейнасці:  
— экспарт тавараў і паслуг (у фактычных цэнах, з разліку ў доларах ЗША) – 121%;
— сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі (тысяч долараў ЗША) – мінус 3200.



Важнейшымі прыярытэтамі развіцця павінны стаць павышэнне эфектыўнасці знешняга гандлю і збалансаванне знешнеэканамічных адносін. Стратэгічнымі задачамі на бягучы год з’яўляюцца: рост экспарту тавараў і паслуг, павышэнне яго эфектыўнасці, павелічэнне рэнтабельнасці экспартных паставак, выхад на станоўчае сальда знешняга гандлю.
З агульнага аб’ёму экспарту на долю краін па-за СНД прыходзіцца   45,1%, Расіі – 52,8%, астатніх краін  СНД – 2,1%. Летась наш раён ажыццяўляў экспартна-імпартныя аперацыі з 13 краінамі свету, тавары пастаўляліся на рынкі 9 краін. Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі  з’яўляліся Польшча (25%), Расія (52,8%), Германія (8%). На 178% працэнтаў павялічыўся экспарт у ЗША, у два разы – у Расію, у Польшчу – на 36,4% і скараціўся на 77,3% ва Украіну, на 11,2% – у Літву і на 7,4% – у Францыю.



Згодна з аналагічным рашэннем райвыканкама ПУП «Палескія сыры» патрэбна сёлета экспартаваць прадукцыі на суму 19,4 млн. долараў ЗША, заводу жалезабетонных вырабаў –  на 10 тыс. долараў, райсельгасхарчу – 435 тыс. долараў, экспарт паслуг для цэнтральнай раённай бальніцы і КЖУП «Хойніцкі камунальнік» павінен скласці адпаведна 4,4 і 2,4 тысячы долараў ЗША.



За студзень-люты 2011 года чакаемае выкананне па экспарту тавараў і паслуг складзе 83,2% да ўзроўню аналагічнага перыяду 2010 года, або 1,7 млн. долараў ЗША супраць 2,1 млн. долараў.



Прычынай невыканання гэтага паказчыка з’яўляецца сітуацыя, якая склалася на знешнім рынку, што ў першую чаргу звязана са зніжэннем экспартных цэн. Наша дзяржава трымае індыкатыўную цану. У сувязі з тым, што  пераважны аб’ём экспартных аперацый ажыццяўляецца ПУП «Палескія сыры» (у 2010 годзе 99%, або 15,25 млн. долараў ЗША), зніжэнне цаны магчыма толькі з дазволу Міністэрства сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
У гэтым годзе плануецца дасягнуць сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі мінус 3,2 млн. долараў ЗША. Адмоўнае сальда звязана з тым, што на ПУП «Палескія сыры» рэалізоўваюцца буйныя інвестыцыйныя праекты па арганізацыі новай вытворчасці на суму 23,1 млн. долараў ЗША, што ў далейшым дазволіць павялічыць аб’ёмы і геаграфію паставак прадукцыі на знешнім рынку.



А. ІЎКОВА, намеснік старшыні райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *