ЧЕРНОБЫЛЬ — годы надежды


Новой точкой отсчёта стала трагическая дата 26 апреля 1986 года в истории Гомельщины. Последствия техногенной катастрофы наложили свой негативный отпечаток на социально-экономическое развитие, экологию многих её районов, в том числе и Хойникского. Но самое страшное – ступило горе на порог, нанеся людям незаживающие раны духовные. Болью они отзываются в сердцах и спустя четверть века у тех, кто ликвидировал последствия аварии, кто вынужден был в спешке покинуть родные места, кому пришлось безвременно провести в последний путь своих родных и близких вследствие прогрессирующих заболеваний, вызванных радиацией.



Стереть из памяти это невозможно. Ежегодно в апреле в Хойниках, в Покровской церкви, проходит молебен, а затем возле памятника выселенным деревням на митинге минутой молчания чтят память о тех страшных событиях и жертвах аварии, звучат слова уважения и поддержки в адрес тех, кто остался на загрязнённых территориях и продолжает жить в мире и согласии.



В минувший вторник на митинге-реквиеме председатель Хойникского райисполкома А.В. Бичан, заместитель председателя Гомельского облисполкома, депутат областного Совета депутатов В.В. Борисенко, председатель районной ветеранской организации В.С. Васькевич, протоиерей Покровской церкви Владимир Козак, координатор итальянской благотворительной ассоциации “Арчи-690. Проект Чернобыль” Умберто Муньяини говорили о том, что сделано с помощью государства, зарубежных благотворителей по реабилитации пострадавших территорий, патриотизме и мужестве жителей, которые, не опустив рук, с белорусским упорством показали всем, как высок человеческий дух созидания. Он – сильнее техногенной катастрофы! Солидарность с отцами в бесценном деле возрождения родной земли передали те, кто родился после пришедшей из Чернобыля полынно-горькой вести. От имени старшеклассников района в стихах выразила готовность с каждым рассветом приближать и приумножать достойное будущее малой родины учащаяся средней школы № 3 г. Хойники Юлия Солянко. 



Бесконечным потоком, символизируя  бесконечную грусть и печаль, венки и цветы собравшиеся возложили к подножию памятника Скорби.
26 апреля 2011 года метроном памяти отсчитал 25 лет. В день скорбного юбилея представители всех ветвей власти, церкви, бывшее руководство района, а также представители итальянской делегации дали жизнь 25 деревьям, заложив сквер Надежды невдалеке от памятника Скорби.



Ирина ВАСИЛЬЕВА.


 



26 красавіка 2011 года ў раённым Доме культуры прайшоў канцэрт-рэквіем, прымеркаваны да 25-й гадавіны катастрофы на ЧАЭС. Самымі горкімі нотамі прагучалі на ім тэматычныя вершы і песні настаўнікаў, самадзейных артыстаў раёна.



Чарнобыль! Сум ты наш бясконцы. Чарнобыль! Цяжкі, чорны боль. Ён будзе жыць вечна не толькі ў памяці пакаленняў, але і кнігах. Тры аўтары, ураджэнцы Хойнікшчыны, прэзентавалі на мерапрыемстве свае кнігі. Падзеі страшнага дня 26.04.1986-га, подзвігі выратавальнікаў, пажарных, людзей, прафесіі якіх потым трывала ўвойдуць у гістарычную памяць як «ліквідатары», дакументы, лёс беларусаў-«чарнобыльцаў», іх перажыванні занатаваны назаўсёды ў друкаваным слове. Адметна тое, што зрабілі гэта ўраджэнцы нашага раёна.



Так, пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Мікалай Міхайлавіч Мятліцкі прадставіў свой зборнік паэзіі «Замкнёны дом», Раіса Васільеўна Дзейкун – кнігу-споведзь свайго брата – ліквідатара наступстваў чарнобыльскай катастрофы Аляксандра Васільевіча Дзейкуна «Мой Чарнобыль, або Я боль людскі кранаў… рукамі…», Валянціна Афанасьеўна Гацко – гісторыка-дакументальную хроніку пад назвай «Памяць Чарнобыля».



У зале прысутнічалі людзі, якія прымалі ўдзел у ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС. Яны і сёння жывуць і працуюць на дабрабыт Хойнікшчыны, або выйшлі на заслужаны адпачынак. Кіраўнік раёна А.В. Бічан уручыў Ганаровыя граматы райвыканкама П.Ф. Лекаркіну, В.А. Серада, Л.В. Грыгаровічу, В.С. Усаву, А.І. Кавалёву. Акрамя таго, Падзякі райвыканкама за ўдзел у ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС атрымалі Ф.А. Астапюк, У.І. Грыпініч. У.Б. Шарамецьеў, Падзяку раённага Савета дэпутатаў яго старшыня Г.В. Бондар уручыла В.І. Баранаву і М.І. Смальцару.



У сакавіку-красавіку сёлета адбыўся тэматычны фотакрос пад назвай «Мир, в котором я живу». Яго ўдзельнікамі сталі маладзёжныя каманды прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў горада. Вынікі конкурсу падведзены. На сцэне начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама І.С. Панчанка ўручыла Падзякі і каштоўныя падарункі пераможцам. За першае месца – рэдакцыі раённай газеты «Хойніцкія навіны», другое – СШ № 1 г. Хойнікі, трэцяе – ДЛГУ «Хойніцкі лясгас».  Усе каляровыя фотаработы ў пяці намінацыях фармата А-3 перададзены ў раённы краязнаўчы музей.



Завяршаючым было выступленне старшыні Гомельскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя А.Р. Акушкі, які ў далёкім 1986-м з’яўляўся дырэктарам саўгаса «Барысаўшчына» Хойніцкага раёна, а затым працаваў старшынёй Хойніцкага райвыканкама.
У імя светлага будучага ў ліку соцень тысяч людзей хайнічане паспрачаліся з лёсам, які пад крылом чарнобыльскай бяды разнёс мірны атам. Паспрачаліся дзеля жыцця сваіх дзяцей, будучых пакаленняў. І атрымалі перамогу на гэтым нябачным фронце. А пацвярджэнне таму – на вачах расквітнеўшы наш горад, а таксама аптымістычныя ноты ў выступленнях на сцэне моладзі.



25 гадоў мінула з дня трагедыі. І зноў вясна. Зелянее трава, сады цвітуць, буслы ляцяць да сваіх гнёздаў. Мы верым у сябе, і ніхто і нішто не ў сілах спыніць наша жыццё.



Ірына ЛУКАШЭНКА.





Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *