Каб скаргаў было менш


За першы квартал сёлета ў райвыканкам паступілі 52 пісьмовыя і вусныя звароты грамадзян, што на 26,8% менш ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года. Сельскімі выканаўчымі камітэтамі за тры месяцы 2011 года разгледжана 48  пісьмовых і вусных зваротаў грамадзян, летась – 86. Пракаменціраваць сітуацыю рэдакцыя «ХН» папрасіла начальніка аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян, прававому забеспячэнню і справаводству райвыканкама А.М. Каток.



– Алена Мікалаеўна, чаму так істотна скарацілася колькасць зваротаў грамадзян у органы ўлады і кіравання?
– Перш за ўсё гэта тлумачыцца станоўчым эфектам ад працэсу дэбюракратызацыі. Дзеля выканання Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь  №2 «Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата» былі прыняты прававыя акты, якія аптымізавалі работу органаў улады і кіравання. Рэальна працуе прынцып «Адно акно».  Арганізаваны папярэдні запіс на прыём па тэлефоне, а таксама пры звароце. Адначасова раённым выканаўчым камітэтам праводзіцца работа па ўдасканаленню форм і метадаў сваёй дзейнасці, умацаванню дысцыпліны кадраў, стварэнню спрыяльных умоў для жыцця грамадзян. Сур’ёзная ўвага з боку райвыканкама  ўдзяляецца пытанням аўтарытэтнасці мясцовых органаў улады, фарміравання даверу да іх з боку насельніцтва, галоснасці ў рабоце. І, вядома ж, павышаецца правая культура грамадзян, іх сацыяльная адказнасць ў вырашэнні асабістых праблем.



– Якім чынам арганізавана работа з насельніцтвам у калектывах для павышэння інфармаванасці грамадзян?
–У гэтых мэтах добра зарэкамендавалі сябе такія формы работы, як сустрэчы з інфармацыйна-прапагандысцкімі групамі, прыём насельніцтва па месцу жыхарства і ў працоўных калектывах, «гарачая» тэлефонная лінія ў райвыканкаме і «прамая лінія» у рэдакцыі раённай газеты.
У першым квартале інфармацыйна-прапагандысцкімі групамі аблвыканкама праведзены сустрэчы ў працоўных калектывах горада: у філіяле Хойніцкага дрэваапрацоўчага кабіната Мазырскага МВА выступіў старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гомельскага аблвыканкама П.М. Савіцкі, у ДПТВ-183 – першы намеснік упраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама В.А. Петрусенка. Тэратырыяльнымі ІПГ праведзены 23 сустрэчы: у працоўных калектывах – 12, перад насельніцтвам па месцу жыхарства – 11. Галіновымі ІПГ праведзена 51 сустрэча.



– Якая тэндэнцыя праследжваецца па зваротах грамадзян у вышэйстаячыя органы ўлады і кіравання?
– Праз вышэйстаячыя органы ўлады і СМІ паступіла за квартал 14 зваротаў, у 2010 годзе за гэты перыяд – 15 зваротаў, з Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – 3 (2010 – 8), аблвыканкама – 9 (2010 –7), Камітэта Дзяржкантролю – 2, летась ніводнага зварота.



– Па якіх пытаннях людзі звярталіся ў райвыканкам?
– Большасць зваротаў грамадзян звязана з вырашэннем асабістых пытанняў. Так, за першы квартал ў выканкаме было праведзена 29 прыёмаў грамадзян старшынёй райвыканкама і яго намеснікамі. Асноўная тэматыка  пытанняў на вусным прыёме грамадзян: камунальнай гаспадаркі, жыллёвыя, сацыяльныя, працаўладкавання, сельскай гаспадаркі і землекарыстання, вытворчыя, газіфікацыі. З 51 звароту грамадзян 22 вырашаны станоўча. Усе звароты, паступіўшыя ў райвыканкам, разгледжаны ва ўстаноўленыя тэрміны і вырашаны ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Акрамя таго, у першым квартале сёлетняга года ў райвыканкаме адбыліся 4 прыёмы грамадзян па асабістых пытаннях кіраўнікамі вышэйстаячых органаў улады, усяго прынята 8 чалавек.



– Алена Мікалаеўна,  вашы пажаданні кіраўнікам прадпрыемстваў, структурных падраздзяленняў райвыканкама пры рабоце са зваротамі грамадзян.
–  Кіраўнікам быць уважлівымі да работнікаў, вырашаць пытанні грамадзян па месцу іх працы або пражывання. Паменш бюракратызму і валакіты, больш павагі да чалавека. Грамадзянам, перад тым, як звяртацца з просьбай, трэба добра падумаць, ці выканальна яна. І спачатку сваё пытанне растлумачыць мясцовай уладзе, перш чым звяртацца ў вышэйстаячыя органы. Практыка паказвае, што большасць пытанняў можна зняць шляхам непасрэднага звароту грамадзян на месцах. А пры рэалізацыі сваіх планаў у жыццё жадаю ўсім спадзявацца на ўласныя магчымасці.


 


Запісала Клаўдзія МІКАЛАЕВА.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *