Аб нацыянальнай бяспецы даступна і падрабязна


У рамках адзінага дня інфармавання насельніцтва, які прайшоў у нашай краіне 2 чэрвеня, у нашым раёне пабываў намеснік міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь І.Г. Тушынскі. Тэма сустрэчы ў працоўным калектыве аўтарамонтнага завода – «Забеспячэнне нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь як важнейшы фактар развіцця дзяржавы ў сучасных умовах».



Ігар Геранінавіч Тушынскі расказаў рабочым і служачым аб асновах канцэпцыі нацыянальнай бяспекі краіны, нацыянальных інтарэсах, прынцыпах унутранай і знешняй палітыкі нашай дзяржавы. Ён таксама спыніўся на мерах, якія прадпрымаюцца беларускім урадам па выхаду з валютнага крызісу, падкрэсліўшы, што акцэнт будзе зроблены не на павелічэнні грашовай масы, а на адраснай дапамозе і падтрымцы сацыяльна неабароненых слаёў насельніцтва.



Намеснік міністра таксама падрабязна спыніўся на пытаннях стварэння і цяперашняй работы Мытнага Саюза Расіі, Беларусі і Казахстана, у якой І.Г. Тушынскі прымае самы непасрэдны ўдзел у якасці прадстаўніка Беларусі ў Камісіі Мытнага Саюза (вышэйшага органа МС), адказаў на пытанні прысутных.



Віктар НАЗАРАНКА.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *