Хойніцкі асілак зноў на пераможным п’едэстале

Спорт

 У канцы мая ў Маскве адбыўся чэмпіянат Еўропы па паўэрліфтынгу і жыму штангі лежачы сярод прафесіяналаў «Еўраліфтынг-2011».
Спаборніцтвы праходзілі ў трох дывізіёнах, спартсмены выступалі без выкарыстання спецыяльнай экіпіроўкі. Традыцыйна турнір вызначаўся вострай барацьбой, інтрыгай, маляўнічасцю.



На гэтых прэстыжных спаборніцтвах выдатнага поспеху дабіўся наш зямляк, былы выпускнік СШ № 3, а зараз лейтэнант псіхолаг 8-га Варшаўскага палка радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны, што дыслацыруецца ў Старых Дарогах, Ілля Дукорскі.



У вагавай катэгорыі да 90 кг ён, член зборнай каманды Беларусі па паўэрліфтынгу, у суме трохбор’я дабіўся паказчыка 725 кілаграмаў: жым лежачы 182,5 кг, з прысядання – 240, станавая цяга – 307,5 кг.



У выніку – заслужанае трэцяе месца, і асабістая скарбонка ўзнагарод І. Дукорскага папоўнілася бронзавым медалём чэмпіяната Еўропы.



Клаўдзія МІКАЛАЕВА.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *