Прыгажосць натуральная і рукатворная

Добраўпарадкаванне

«Залатая» восень заўсёды і не без падстаў лічылася і лічыцца сёння самым зачараваным часам года. Што можа быць прыгажэй у прыродзе, чым барвова-залатыя дываны з апалых лісцяў, пранізлівай сінявы нябёсаў і самотна-маркотнай задуменнасці рачных і азёрных вод? Нават прахладным і чыстым восеньскім паветрам дыхаецца лёгка і свабодна і глынаеш яго як свежую крынічную ваду…
А як прыгожа выглядаюць на клумбах восеньскія кветкі – астры, хрызантэмы, вяргіні, аксаміткі, якія ў нас называюць чарнабрыўцамі! Такую прыгажосць у нашым горадзе можна пабачыць каля будынку двух банкаў, прыватных магазінаў па вуліцах Гагарына, Савецкай, К. Маркса і многіх іншых.
Дзякуй гэтым людзям за тое, што яны сваімі працавітымі і клапатлівымі рукамі да прыгажосці прыроднай дадаюць прыгажосць рукатворную.

Віктар НАЗАРАНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *