Газета выступіла. Што зроблена?


У № 50 «ХН» за 29 чэрвеня бягучага года ўздымалася праблема залівання 4 пад’езда дома № 17 па вуліцы Першамайскай горада каналізацыйнымі сцёкамі. Як паведамлена ў адказе, дасланым у рэдакцыю газеты КЖУП «Хойніцкі камунальнік», заліванне 4 пад’езда дома № 17 па вуліцы Першамайскай адбывалася ў сувязі з тым, што ў двары дома праводзіліся работы па рэканструкцыі цеплавых сетак, у выніку чаго была парушана каналізацыйная труба ад дома № 17 да дома № 15.
На дадзены момант работы па ўзнаўленню каналізацыйнай трубы праведзены.



У № 51 раённай газеты за 2.07.2011 года была змешчана скарга жыхароў дома № 13 па вул. Першамайскай райцэнтра. У адказе на гэты крытычны матэрыял кіраўніцтва КЖУП «Хойніцкі камунальнік» паведаміла, што ў сувязі з недастатковасцю матэрыяльных сродкаў работы па асфальтаванню дарожак да пад’езда гэтага дома не могуць быць выкананы. Часткова ўваходы ў пад’езды дома будуць адрамантаваны цэментнай сцяжкай у тэрмін да 15 жніўня бягучага года.


 


У адказе,  дасланым КЖУП «Хойніцкі камунальнік» наконт недобраўпарадкаванай дзіцячай пляцоўкі і пясочніцы каля адміністрацыйнага будынка ЖЭУ, паведамлена, што ў тэрмін да 3 жніўня будуць праведзены работы па вырабу і замене новай пясочніцы, засыпцы свежага пяску.



Наконт непрыняцця мер па добраў-парадкаванню вуліцы Куйбышава райцэнтра пасля правядзення работ па ліквідацыі працякання воданапорнай трубы (№ 53 «ХН» за 9.07.2011г.) камунальнікі адказалі, што 20 ліпеня разроўніванне грунту па вуліцы праведзена.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *