Больш сустрэч – больш вырашаных пытанняў

Дэпутаты за работай Жыллё маё Законнасць і парадак Службы информируют Экономика

У верасні дэпутаты на чале са старшынёй райсавета дэпутатаў Г.В. Бондар правялі рад сустрэч з працоўнымі калектывамі, падчас якіх расказалі аб сацыяльна-эканамічным развіцці раёна, закранулі найбольш актуальныя тэмы, якія хвалююць сёння грамадзян. 

У Цэнтры культуры г. Хойнікі дэпутаты правялі прыём грамадзян. І датычылі пытанні, з якімі звярталіся жыхары, не толькі асабістых праблем, але і тых нязручнасцей, з якімі даводзіцца сустракацца ў горадзе. Так, напрыклад, жыхары цікавіліся, калі ж будзе добраўпарадкавана тэрыторыя пасля заканчэння работ па мадэрнізацыі цеплатрасы, прасілі растлумачыць, як і хто павінен рабіць рамонт у пад’ездзе, як можна зрэзаць дрэва, што зацяняе кватэру, паставіць шкло ў пад’ездзе і інш. Аднак жыхарам і самім неабходна больш актыўна праяўляць сябе ў плане навядзення парадку і добраўпарадкавання сваіх дамоў.

Большасць момантаў па Жыллёваму кодэксу на старонках газеты тлумачылася неаднаразова. Па абароне правоў спажыўцоў звярнулася жыхарка горада, якой магазін адмовіў у замене тавара. Заканадаўства гэтыя адносіны рэгулюе, аднак і прадаўцам, і пакупнікам патрэбна больш павагі адзін да аднаго праяўляць, тады б і непаразуменняў не ўзнікала. Звярталіся і наконт працаўладкавання. Большасць пытанняў растлумачаны і вырашаны падчас прыёму, астатнія пастаўлены на кантроль.

На фабрыцы мастацкіх вырабаў дэпутаты азнаёміліся з вытворчымі магчымасцямі і паказчыкамі работы прадпрыемства, выпускаемай прадукцыяй. Дарэчы, спецаддзенне, якое шые наша фабрыка, добрай якасці, зручнае ў карыстанні. У чым упэўнілася дэпутацкая група і нават прадэманстравала розныя фасоны вопраткі.Сярод паступіўшых ад работніц фабрыкі пытанняў – падвоз дзяцей да ўстаноў адукацыі з  «былога Малішава», работа камунальнай службы па вывазу цвёрдых камунальных адходаў і налічэнню аплаты за ваду, прыватызацыя, медабслугоўванне. Усе моманты былі растлумачаны, узяты на кантроль. Дэпутаты паабяцалі вярнуцца на фабрыку зімой.Інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй райсавета дэпутатаў Г.В. Бондар і службы жыццезабеспячэння сустрэліся з калектывам запаведніка.

Галіна Віктараўна праінфармавала аб сацыяльна-эканамічных паказчыках, сярэдніх заробках і пенсіях, рабоце дэпутацкага корпуса, планавых і пазапланавых сесіях. Нагадала аб неабходнасці праходзіць штогод меддаследаванне, у прыватнасці, флюараграфічнае. Растлумачаны пытанні па рабоце камунальнай службы, медустановы. Кіраўніцтву райспажыўтаварыства рэкамендавана паклапаціцца аб павелічэнні асартыменту тавараў у гандлёвай кропцы, дзе работнікі запаведніка атаварваюць «пайкі». 

Супрацоўнік РАНС нагадаў аб неабходнасці прытрымлівацца правілаў пажарнай бяспекі, а супрацоўнік РАУС – весці здаровы лад жыцця.

Вольга БЕЛАШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *