Даражэй жыцця няма нічога

Дэпутаты за работай Жыллё маё Законнасць і парадак Медыцына і здароўе Экономика

Пасяджэнне пастаяннай камісіі раённага Савета дэпутатаў па сацыяльных пытаннях і выезд інфармацыйна-прапагандысцкай групы райсавета дэпутатаў адбыліся на гэтым тыдні.

Пытанне, якое разгледжана на пасяджэнні, важнае, дэпутаты вывучалі стан і прымаемыя меры па паляпшэнню медыцынскага абслугоўвання насельніцтва Судкоўскага і Стралічаўскага сельсаветаў.Як адзначыла намеснік старшыні пастаяннай камісіі, дэпутат па Кліўской выбарчай  агрузе С.У. Марчанка, у ходзе вывучэння пытання вялікая ўвага надавалася непасрэдным гутаркам з моладзю, вучнямі школ, грамадзянамі працоўнага і сталага ўзросту. Насельніцтва сельсаветаў станоўча адклікаецца аб работніках устаноў медыцыны, нярэдкі і падзякі ў іх адрас.

Мерапрыемствы і размовы аб здаровым ладзе жыцця таксама насельніцтвам успрымаюцца станоўча. Аднак недастаткова ўвагі надаецца добраўпарадкаванню тэрыторый вакол медустаноў і выгляду саміх ФАПаў. Касметычны рамонт нядрэнна было б правесці ў Казялужскім, Загальскім пунктах. Але і самім работнікам гэтых ФАПаў неабходна прыкласці намаганні, каб працоўнае месца выглядала годна.

Загадчык Стралічаўскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі В.М. Новікава і загадчык Судкоўскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Н.В. Гарбар праінфарміравалі аб праводзімай дыспансерызацыі насельніцтва, прафілактычнай рабоце па прывіцці навыкаў здаровага ладу жыцця. Як адзначыла старшыня райсавета дэпутатаў Г.В. Бондар, медработнікі павінны і самі прымаць актыўны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, звязаных са спортам, здароўем, так і станавіцца ініцыятарамі такіх мерапрыемстваў.Па выніках пасяджэння рэкамендавана працягваць работу па 100-працэнтным ахопе насельніцтва аглядам і дыспансерным наглядам, узмацніць работу па прапагандзе і фарміраванні здаровага ладу жыцця.  

Са справаздачай аб рабоце ў сваёй акрузе выступіла дэпутат С.У. Марчанка. Ёй рэкамендавана своечасова выяўляць праблемныя пытанні, больш увагі ўдзяляць пытанням жыццезабеспячэння і інфармацыйна-растлумачальнай рабоце  з насельніцтвам. У клубе н.п. Клівы інфармацыйна-прапагандысцкая група райсавета сустрэлася з насельніцтвам.

Старшыня райсавета дэпутатаў Г.В. Бондар давяла да прысутных інфармацыю пра сацыяльна-эканамічныя паказчыкі, акцэнтавала ўвагу на тых пытаннях і праблемах, якія разглядаюць дэпутаты на сесіях (за першае паўгоддзе адбылося 2 чарговыя і 6 пазачарговых сесій), пасяджэннях пастаянных камісій, прэзідыумах, аб фарміраванні раённага бюджэту, яго даходных і расходных частках. Таксама дэманстраваліся слайды, на якіх адлюстравана вытворчасць раёна, работа асноўных прадпрыемстваў, праводзімае добраўпарадкаванне.

Як акцэнтавала ўвагу Галіна Віктараўна, сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкай групы нацэлены на тое, каб як мага больш і дакладней растлумачыць насельніцтву пытанні дзеючага заканадаўства, практыкі прымянення законаў, каб людзі ведалі, куды звяртацца, хто дапаможа і хто ўвогуле павінен якія функцыі выконваць. Таксама з інфармацыяй выступілі прадстаўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, РАУС, КЖУП «Хойніцкі камунальнік».

Звярнуліся жыхары н.п. Клівы па пытанню аднаўлення дакументаў на домаўладанне. Прасілі засыпаць дзве глубачэнныя яміны (на здымку ўнізе). Гэты зварот адрасаваны ДРБУ-155, тэрмін на выкананне дадзены кароткі – 3 дні. Пыталіся пра атрыманне Ордэна маці і пенсіі па інваліднасці, колькі каштуе рамонт грубы.Пасля сустрэчы адбыўся канцэрт артыстаў народнай самадзейнасці.

Вольга БЕЛАШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *